Аналітык (мова праграмаваньня)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Аналітык
Зьявілася ў: 1968 г.
Аўтар(ы): акадэмія навук СССР
Стабільная вэрсія: Аналітык-74

«Аналітык» (па-расейску: Аналитик) — мова праграмаваньня, распрацаваная ў 1968 годзе ў Інстытуце кібэрнэтыкі АН УССР пад кіраўніцтвам акадэміка Віктара Глушкова[1]. Зьяўляецца разьвіцьцём мовы АЛМИР-65, захаваўшы зь ёй сумяшчальнасьць. Адметнаю рысаю мовы зьяўляюцца абстрактныя тыпы зьвестак, вылічэньне ў альгебры, аналітычныя пераўтварэньні. Выкарыстоўваўся на машынах МИР-2. Пазьней была распрацавана вэрсія «Аналитик-74», рэалізаваная на машынах МИР-3.

На дадзены момант мова аналітык існуе ў выглядзе сыстэмы кампутарнай альгебры «Аналітык-2010», якая распрацоўваецца сумесна Інстытутам праблем матэматычных машын і сыстэм НАН Украіны і Палтаўскім нацыянальным тэхнічным унівэрсытэтам імя Юрыя Кандрацюка.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]