Анадолу Эфэс Стамбул
| Анадолу Эфэс | ||
| Заснаваны | 1976 | |
|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Стамбул, Турэччына | |
| Арэна | Баскетольны цэнтар разьвіцьця Зьмяшчальнасьць: 10 000 | |
| Галоўны трэнэр | Томіслаў Міятавіч | |
| Чэмпіянат | Супэрліга | |
| Форма | ||
| Клюбныя колеры | ||
|
| ||
| Спасылкі | ||
| Афіцыйная бачына | ||
Анадолу Эфэс (па-турэцку: Anadolu Efes S.K.) — турэцкі баскетбольны клюб з Стамбулу. Клюб быў зафундаваны ў 1976 годзе і раней менаваўся як «Эфэс Пілзэн» да 2011 году. У 2022 годзе турэцкая каманда стала пераможцам Эўралігі. «Эфэс» таксама лічыцца самым пасьпяховым клюбам у гісторыі турэцкай Супэрлігі, маючы агулам некалькі дзясяткаў перамог у айчынным чэмпіянаце. Доўгі час хатняй арэнай клюбу была арэна Сынан Эрдэм Дом, але ў 2024 году свае хатнія матчы клюб ладзіць у Баскетольным цэнтры разьвіцьця. У апошнія гады паміж «Анадолу Эфэс» і «Фэнэрбахчэ» паўстала жорсткае суперніцтва. Абодва клюбы часта сустракаюцца між сабою ня толькі ў рэгулярных сэзонах розных чэмпіянатаў, але ў плэй-оф і фіналах кубкаў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюб паўстаў у 1976 годзе пад назвай «Эфэс Пілзэн» шляхам набыцьця броварнага канцэрну Efes Beverage Group турэцкага клюбу другога дывізіёну «Кадыкёйспор», які меў фінансавыя цяжкасьці[1]. Першым спонсарам стала даччыная кампанія канцэрну «Эфэс Пілзэн». У 1978 годзе клюб стаў пераможцам другога дывізіёну, пракрочыўшы праз сэзон без паразаў. У сваім першым сэзоне ў найвышэйшай лізе стамбульцы адразу ж сталі чэмпіёнамі Турэччыны.

Заняўшы 2-е месца ў Кубку Эўропы ФІБА 1992—1993 гадоў, «Эфэс Пілзэн» стаў уладальнікам Кубка Корача ФІБА 1995—1996 гадоў, які стаў першым у гісторыі эўрапейскім тытулам, які быў здабытым турэцкім клюбам у любым камандным відзе спорту. Пазьней клюб таксама стаў неад’емнай часткай Эўралігі, дасягнуўшы Фіналу чатырох лігі ў 2000 годзе[2]. У 2011 годзе клюб зьмяніў назоў на «Анадолу Эфэс» пасьля таго, як Управа па рэгуляваньні рынку тытунёвых вырабаў і алькаголю Турэччыны забараніла рэкляму тытунёвых і алькагольных вырабаў у спартовых арганізацыях[3]. У сэзоне 2018—2019 гадоў «Эфэс» дасягнуў посьпеху ў Эўралізе, заняўшы чацьверты радок у рэгулярным сэзоне. У плэй-оф каманда выгуляла «Барсэлёну» і ўпершыню за 19 гадоў трапіла ў Фінал чатырох Эўралігі[4]. У паўфінале «Эфэс» перамог адвечнага супернікам «Фэнэрбахчэ» зь лікам 92:73 і ўпершыню ў гісторыі дасягнуў фіналу Эўралігі[5]. У фінальнай гульні турэцкія спартоўцы зазналі паразу ад расейскага ЦСКА. У сэзонах 2020—2021 і 2021—2022 двойчы запар «Анадолу Эфэс» быў пераможцам лігі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ «History». Efes Basket.
- ^ «Our Successes». Efes Basket.
- ^ «Announcement». Efes Basket.
- ^ «Anadolu Efes becomes the fourth 2019 Final Four team». Eurohoops.
- ^ «Anadolu Efes advances to EuroLeague final for the first time — Turkish News». Hürriyet Daily News.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
| |||||
