Перайсьці да зьместу

Амір Хасроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Амір Хасроў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1253[1]
Памёр 27 верасьня 1325
Пахаваны
Бацькі Amir Saif ud-Din Mahmud[d]
Bibi Daulatnaz[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт, філёзаф, пісьменьнік, музыка
Жанр газель[d]
Мова арабская мова[1], турэцкая мова[1], гіндзі[1], пэрсыдзкая мова[1] і урду

Абуль Гасан Ямін уд-Дын Хусроў (па-пэрсыдзку: ابوالحسن یمین‌الدین خسرو‎‎‎ ці гіндзі: अबुल हसन यमीनुददीन ख़ुसरो), больш вядомы як Амір Хасроў (1253 — кастрычнік 1325) — індыйска-пэрсыдзкі суфійскі сьпявак, музыка, прыдворны паэт і навуковец, які жыў у часы Дэлійскага султанату.

Уважаецца за знакавую постаць у культурнай гісторыі Індыйскага субкантынэнту. Хасроў быў містыкам і духоўным вучнем Нізамудына Аўліі з Дэлі. Ён пісаў паэзію найперш па-пэрсыдзку, але таксама на гіндустані і панджабі. Вершаваны слоўнік «Халік-Бары», які ўтрымлівае арабскія, пэрсыдзкія і гіндустанскія тэрміны, часта прыпісваецца ягонаму аўтарству. Часам Хусрова называюць «голасам Індыі».

Хасроў таксама лічыцца «бацькам кавалі», то бок суфійскага пабожнага сьпеву, які ўзяў свой пачатак на Індыйскім субкантынэнце. Таксама, як мяркуецца, творца пашырыў у Індыі песенны стыль газель, які і дасюль пашыраны ў Індыі і Пакістане. Хасроў быў майстрам многіх стыляў пэрсыдзкай паэзіі, якія разьвіваліся ў сярэднявечнай Пэрсіі. Паэт складаў вершы ў шматлікіх паэтычных формах, у тым ліку газелях, маснаві, кітах, рубаі ды іншых. Ягоны ўнёсак у разьвіцьцё газаля ўважаецца за вельмі значны[3].

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 79. — ISBN 978-2-221-06888-5
  2. ↑ Амир Хосров Дехлеви // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  3. ↑ Amīr Ḵosrow Dehlavī. Eisenbrauns Inc. Архіўная копія ад 17.05.2016 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]