Аміны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аміны[1]арганічныя рэчывы, якія зьяўляюцца вытворнымі ад аміяку, дзе адзін, два альбо тры атамы вадароду замешчаныя на вуглевадародныя радыкалы. Па колькасьці замешчаных атамаў вадароду аміны клясыфікуюць на першасныя (замешчаны адзін атам вадароду), другасныя (замешчаныя два атамы вадароду) й троесныя (замешчаны ўсе тры магчымыя атамы вадароду). Па будове аміны падзяляюць на аліфатычныя й араматычныя (напрыклад анілін). Па колькасьці NH2-групаў у малекуле аміны падзяляюць на монааміны, дыамны, трыаміны і гэтак далей.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]