АмэгаВікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

АмэгаВікі (па-ангельску: OmegaWiki), раней ВікіслоўнікІ (па-ангельску: WiktionaryZ) — шматмоўны слоўнік з магчымасьцю перакладу на аснове рэляцыйнай базы зьвестак.

Першыя крокі па стварэньні ВікіслоўнікаЎ былі прадпрынятыя 30 жніўня 2004 году, калі былі створаныя першыя шаблёны ў італьянскім Вікіслоўніку. На той момант іх функцыяй было падвышэньне хуткасьці абмену цэлымі сьпісамі словаў паміж Вікіслоўнікамі на розных мовах.

Неўзабаве два ўдзельнікі з італьянскага і галяндзкага Вікіслоўнікаў пачалі абмяркоўваць, якім чынам можна больш эфэктыўна выкарыстаць час удзельнікаў. Было ясна, што капіяваньне такіх сьпісаў зь Вікіслоўніку на адной мове ў іншую было неэфэктыўна і пры гэтым дапускаецца шмат памылак, павялічваючы час, які неабходны для занясеньня выпраўленьняў. З даданьнем новых вэрсіяў такога сьпісу на іншых мовах верагоднасьць памылкі ў асобным сьпісе перакладаў будзе ўзрастаць у геамэтрычнай прагрэсіі.

Лягічна было выказаць здагадку, што варта аб’яднаць зьвесткі ў адным месцы. Гэта паклала пачатак праекту пад назвай Ultimate Wiktionary («Канчатковы Вікіслоўнік»). Да сьнежня 2004 сталі ясныя асноўныя прынцыпы функцыянаваньня слоўніка: пашырэньне праграмнага забесьпячэньня Mediawiki, пабудова слоўніка ў рамках праекту Wikidata.

На працягу наступнага году, калі ўжо пачалося стварэньне праграмнага забесьпячэньня, было зроблена шмат зьмен у базе зьвестак, былі ўлічаныя асаблівасьці такіх моваў, як кітайскай, карэйскай, арабскай, расейскай, а таксама мовы жэстаў, шмат у чым, дзякуючы розным кантактам падчас Wikimania 2005 году ў Франкфурце.

Затым назва праекту было заменена на WiktionaryZ. Літара Z, быўшы апошняй літарай лацінскага альфабэту, сымбалізуе тое, што гэта апошні, канчатковы Вікіслоўнік. Таксама яна ўвасабляе сувязь, камунікацыю, паколькі Z-вобразнай лініяй на схемах часта пазначаецца сувязь, напрыклад, паміж двума кампутарамі.

У адрозьненьне ад першапачатковых Вікіслоўнікаў, ВікіслоўнікІ будуць валодаць функцыяй запампоўкі зьвестак, у прыватнасьці, для выкарыстаньня пад іншым праграмным забесьпячэньнем, напрыклад, CAT (Computer Assisted Translation).

У цяперашні час у Сетцы знаходзіцца прататып, улучальны толькі дадзеныя з шматмоўнага тэзаўрусу GEMET. Дадзены рэсурс быў прызнаны, што ён валодае аптымальным наборам тэрмінаў, падыходны для тэставаньня функцыяў.

Беларуская назва ВікіслоўнікІ было абрана менавіта такой, паколькі гэта адпавядае сэнсу праекту (аб’яднаньне ўсіх Вікіслоўнікаў у адзін), і, нарэшце, калі вымавіць слова wiktionaryz па-ангельску, то яно будзе гучаць, як wiktionaries, гэта значыць таксама «вікіслоўнікі». Каб на пісьме адрозьніваць слова «ВікіслоўнікІ» ад слова «Вікіслоўнік», ужытага ў множным ліку, апошняя літара слова «ВікіслоўнікІ» заўсёды пішацца загалоўнай па-за залежнасьцю ад склону: ВікіслоўнікаЎ, ВікіслоўнікаМ.

Гісторыя праекту ў датах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 30 жніўня 2004 — першыя абмеркаваньні
  • Сакавік 2005 — першы дызайн базы зьвестак
  • 26 сьнежня 2005 — першы прататып, даступны толькі для чытаньня
  • Студзень 2006 — праект Ultimate Wiktionary пераназваны ў WiktionaryZ
  • Студзень 2006 — пачатак працы Камітэту па ВікіслоўнікаХ
  • Канец лютага 2006 — у Сетку загружаны другі прататып, даступны толькі для чытаньня
  • 30 красавіка 2006 — загружаны першы рэдагуемы прататып

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]