Амбасада Беларусі ў Сырыі
Выгляд
(Перанакіравана з «Амбасада Рэспублікі Беларусі ў Сырыйскай Арабскай Рэспубліцы»)
| Амбасада Рэспублікі Беларусі ў Сырыйскай Арабскай Рэспубліцы | |
| Дата ўтварэньня | лістапад 1998 |
|---|---|
| Тып | амбасада |
| Штаб-кватэра | вул. Куртажа, 13, Вілы Іст Мэзэ, Дамаск |
| Месцазнаходжаньне | Сырыя |
| Дзейнічае ў рэгіёнах | Лібан, Сырыя, Ярданія |
| Афіцыйныя мовы | беларуская, ангельская, расейская |
| Амбасадар | Юры Слука |
| Матчына кампанія | МЗС |
| Сайт | syria.mfa.gov.by |
Амбасада Рэспублікі Беларусі ў Сырыйскай Арабскай Рэспубліцы — дыпляматычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Сырыі, Лібане і Ярданіі, разьмешчанае ў сталіцы Сырыі Дамаску.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дыпляматычныя стасункі між Рэспублікай Беларусі і Сырыйскай Арабскай Рэспублікай завязаныя 26 жніўня 1993 року. Амбасада Беларусі адкрытая ў Сырыі ў лістападзе 1998 року; Амбасада Сырыі ў Беларусі — у ліпені 2007.
21 сакавіка 1996 року ўсталяваныя дыпляматычныя стасункі зь Лібанскай Рэспублікай. У чэрвені 2002 року ў Бэйруце адкрытая Ганаровая амбасада Рэспублікі Беларусі; у студзені 2006 — Ганаровая амбасада Лібану ў Беларусі[1].
15 кастрычніка 1996 року завязаныя дыпляматычныя стасункі зь Ярданскім Хашыміцкім Каралеўствам.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Официальны сайт Почётного консульства Ливанской Республики в Республике Беларусь (рас.) Праверана 18 кастрычніка 2024 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйная бачына(недаступная спасылка) (бел.) (анг.) (рас.)