Амасіс II
Амасіс II | |
фараон | |
---|---|
| |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | VII стагодзьдзе да н. э. |
Памёр | 526 да н. э. |
Пахаваны | |
Нашчадкі | Нітокрыс II[d], Псамтык III[d] і Ахмосэ[d] |
Дынастыя | XXVI дынастыя Эгіпту[d] |
Сужэнец | Нахтубастэраў[d] |
Амасіс II (або Яхмас II; з старажытнаэгіпецкай — «Народжаны месяцам») — эгіпецкі фараон 569—525 гг. да н. э., 5-ы цар XXVI дынастыі. Паводле традыцыі, Яхмас II паходзіў з простага люду, даслужыўся да пасады начальніка атрада лівійскіх ваяроў. Калі ў войску і ў краіне ўспыхнула паўстаньне, ён атрымаў загад задушыць яго. Аднак Яхмас II далучыўся да паўстанцаў, якія абвясьцілі яго фараонам, зьвергнуўшы фараона Апрыя (569 да н. э.). Ухіліўшы супярэчнасьці паміж лівійскімі і грэцкімі наёмнікамі, Яхмас II у сваей зьнешняй палітыцы абапіраўся на саюз з грэцкімі дзяржавамі (Атэнамі, Спартай, Самосам) і Лідзіяй, імкнучыся ахаваць Эгіпет ад агрэсіі Пэрсіі. Пры ім быў перагледжаны зямельны кадастар для палягчэньня падатковага прыгнёту, заваяваны в. Кіпр.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Meulenaere, H.J. de. Herodotos over de 26-ste dynastie. — Leuven, 1951.
- Kienitz, F.K. Die politische Geschichte Ägyptens vom 7 bis zum 4. Jahrhundert vor der Zeitwende. — Berlin, 1953.