Перайсьці да зьместу

Амар аль-Башыр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Амар Хасан Ахмад аль-Башыр»)
Амар аль-Башыр
лац. Amar al-Bašyr
و يعرف بي بيشة)عمر البشير
7-ы прэзыдэнт Судану
30 чэрвеня 1989  11 красавіка 2019
Прэм’ер-міністар
Папярэднік Ахмэд аль-Міргані
Старшыня Рэвалюцыйнай каманднай рады нацыянальнага ўратаваньня
30 чэрвеня 1989  16 кастрычніка 1993
Міністар абароны Судану
30 чэрвеня 1989  16 кастрычніка 1993
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся1 студзеня 1944 (82 гады)
Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан
ПартыяНацыянальны кангрэс
АдукацыяЭгіпецкая вайсковая акадэмія
Сужэнец Фатыма Халід
Відад Бабікэр Амэр
Узнагароды
Order of the Republic of Serbia
Сайт albashir.sd (ар.)

Ама́р Хаса́н Ахма́д аль-Башы́р (па-арабску: عمر حسن أحمد البشير; нар. 1 студзеня 1944, Хош Банага, Ангельска-эгіпецкі Судан) — суданскі палітык, 7-ы прэзыдэнт Судану (1989—2019), старшыня партыі Нацыянальны кангрэс. Прыйшоў да ўлады ў выніку вайсковага перавароту, скінуўшы дэмакратычна абраны ўрад прэм’ер-міністра Садыка аль-Махдзі[1]. З таго часу тройчы быў пераабраны на пасаду прэзыдэнта.

За ягоным кіраваньнем скончылася грамадзянская вайна ў Судане, у выніку якое адбылося аддзяленьне ў самастойную дзяржаву Паўднёвага Судану (2005); у вайне ў Дарфуры загінулі паводле розных ацэнак ад 200[1] да 400 тысячаў чалавек[2][3].

У сакавіку 2009 стаў першым дзейным прэзыдэнтам дзяржавы, абвешчаным у вышук Міжнародным крымінальным судом за арганізацыю масавых забойстваў, згвалтаваньняў і рабаўніцтва цывільнага насельніцтва Дарфуру[3][4]. Рашэньне суду не прызнанае Афрыканскім зьвязам, Лігай арабскіх дзяржаваў, Рухам недалучэньня, урадамі Расеі й Кітаю.

11 красавіка 2019 году адхілены ад улады і ўзяты вайскоўцамі пад варту, а ў краіне пачаліся кансультацыі наконт стварэньня «пераходнай рады»[5].

Стасункі зь Беларусяй

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 2004 року Беларусь стала першай краінай Эўропы, якую наведаў Амар аль-Башыр[6][7].

У студзені 2017 року Аляксандар Лукашэнка наведаў Судан, дзе правёў перамовы з Амарам Хасанам Ахмэдам аль-Башырам і падпісаў дамову аб дружалюбных стасунках і супрацоўніцтве[8].

10 сьнежня 2018 року Амар аль-Башыр прыехаў зь візытам у адказ[9], дзе адкрыў амбасаду Судану і падпісаў некалькі пагадненьняў пра міждзяржаўнае супрацоўніцтва[10]. Перад ягоным прыездам Міжнародны крымінальны суд адаслаў беларускім уладам запыт на арышт і выдачу аль-Башыра паводле Рымскага статуту на аснове двух ордэраў на арышт, выдадзеных у 2009 і 2010 роках[11].

  1. 1 2 FACTBOX — Sudan’s President Omar Hassan al-Bashir (анг.). Reuters (14 ліпеня 2008). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  2. Q&A: Sudan’s Darfur conflict (анг.) BBC News. Бі-Бі-Сі (23 лютага 2010). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  3. 1 2 The Darfur Genocide (анг.). United human rights council (26 траўня 2009). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  4. Alleged crimes (non-exhaustive list) (анг.) The Prosecutor v. Omar Hassan Ahmad Al Bashir. International criminal court. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  5. Прэзыдэнта Судану, які кіраваў 30 гадоў, узялі пад варту, Радыё Свабода, 11-04-2019
  6. Каліноўскі, Валер (29 ліпеня 2004) Суданскі прэзыдэнт завяршыў візыт у Беларусь, а ягоная жонка наведала сёньня фабрыку «Мілавіца» і фітнэс-цэнтар Палітыка. Радыё «Свабода». Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  7. Пачаўся афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Судан Навіны. Беларускае тэлебачаньне (16 студзеня 2017). …прэзідэнт Судана ў Беларусі бываў у 2004. Гэта быў не толькі першы афіцыйны візіт у гісторыі дзяржаў, але і першы візіт Амара аль-Башыра ў Еўрапейскі рэгіён. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  8. БелТА. (18 студзеня 2017) Беларусь абмеркавала магчымасьць удзелу ў здабычы нафты і газу ў Судане Палітыка. Звязда. Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  9. Лукашэнка сустрэўся з «самым жорсткім» прэзыдэнтам з Афрыкі. Хто такі аль-Башыр Палітыка. Радыё «Свабода» (10 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  10. President Al-Bashir Expresses Satisfaction over Relations with Belarus (анг.) News. Sudan news agency (11 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.
  11. Request to the Republic of Belarus for Cooperation in the Arrest and Surrender of Omar Hassan Ahmad Al-Bashir (анг.) (pdf). Міжнародны крымінальны суд (4 сьнежня 2018). Праверана 13 сьнежня 2018 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Папярэднік
Ахмэд аль-Міргані
Прэзыдэнт Судану
1989 — 2019
Наступнік
'