Аліса Лю
| Аліса Лю | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Поўнае імя | па-ангельску: Alysa Liu |
| Нарадзілася | 8 жніўня 2005 (20 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | фігурыстка |
Алі́са Лю (па-ангельску: Alysa Liu; 8 жніўня 2005 году) — фігурыстка з ЗША, якая выступае ў адзінкавым катаньні.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2019 годзе ў веку 13 гадоў дэбютавала ў дарослым чэмпіянаце ЗША[1], узяўшы там адразу залаты мэдаль. У адвольнай праграме яна выканала два патройныя аксэлі, улучна з адным у каскадзе з тулупам[2]. Дзякуючы гэтаму дасягеньню спартоўка стала наймаладзейшай у гісторыі чэмпіёнкай ЗША. Праз год фігурыстка абараніла свой тытул, нават палепшыўшы свае вынікі. На пачатку 2021 году была толькі чацьвертай на айчынным чэмпіянаце. У другой палове году дэбютавала на іншых прафэсійных турнірах.
На зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 году была толькі сёмай, а крыху пазьней на чэмпіянаце сьвету ўзяла бронзавы мэдаль. Ужо ў красавіку 2022 году аб’явіла аб завяршэньні спартовай кар’еры[3]. Увосень 2024 году Лю вярнулася ў спорт. На чэмпіянаце сьвету 2025 году стала ўладальніцай залатога мэдаля з вынікам у 222,97 пунктаў, пры гэтым была наймацнейшай як у кароткай, гэтак і ў адвольнай праграмах. На чэмпіянаце ЗША ў 2025 і 2026 гадоў двойчы разжылася срэбрам, два гады запар саступаючы Амбэр Глен.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Skating prodigy Alysa Liu, a senior national competitor at 13, is using the present to avoid future shock. OlympicTalk (NBC) (31.12.2018). Архіўная копія ад 16.05.2019 г.
- ↑ 13-летняя Лью стала чемпионкой США, исполнив два тройных акселя в произвольной программе - Фигурное катание. Sports.ru (26.01.2019). Архіўная копія ад 29.01.2019 г.
- ↑ Фигурное катание. Алиса Лю завершила карьеру. МОК (11.04.2022). Архіўная копія ад 23.09.2022 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль (анг.) на ISU