Аляксей Тупчы
| Аляксей Тупчы | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 жніўня 1986[1] (39 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 77 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2004—2010 | Дняпро Магілёў | 92 (1) |
| 2011 | Віцебск | 32 (1) |
| 2012 | Белшына | 8 (0) |
| 2012 | Гомель | 7 (0) |
| 2013 | Дняпро Магілёў | 25 (2) |
| 2014 | Шахцёр Салігорск | 5 (0) |
| 2015 | Дняпро Магілёў | 29 (8) |
| 2016—2017 | Гарадзея | 37 (2) |
| 2017 | Дняпро Магілёў | 15 (1) |
| 2018—2019 | Белшына | 28 (1) |
| 2019 | Горкі | 25 (0) |
| 2020 | Ворша | 19 (0) |
Аляксе́й Ту́пчы (па-ўкраінску: Олексій Тупчій; нар. 22 жніўня 1986 году, Первамайск, УССР) — былы ўкраінскі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першым трэнэрам гульца зьяўляецца Канстанцін Дацэнка. У юнацтве выступаў за кіеўскія РВУФК і «Зьмена-Абалонь».
У 2004 годзе трапіў у беларускі клюб «Дняпро-Трансмаш» з гораду Магілёва, які на наступны сэзон пачаў называцца «Дняпро». У лютым 2007 году знаходзіўся на праглядзе ў клюбе «Мэталюрг-Кузбас»[2]. Улетку 2009 году быў на праглядзе ў калінінградзкай «Балтыцы»[3]. У 2009 годзе Аляксей разам з «Дняпром» стаў бронзавым прызэрам чэмпіянату Беларусі. 1 ліпеня 2010 году дэбютаваў у эўракубках у выязным матчы кваліфікацыі Лігі Эўропы супраць альбанскага «Лячы» (1:1)[4], Тупчы пачаў матч у аснове, але на 86 хвіліне быў заменены на Максіма Карповіча. Пазьней Аляксей Тупчы адгуляў у двух прайграных матчах супраць гішпанскага «Вільярэалу» (7:1 паводле сумы двух матчаў).
У студзені 2011 году перайшоў на правах вольнага агента ў «Віцебск». У складзе клюбу ў чэмпіянаце Беларусі дэбютаваў 2 красавіка 2011 году ў выязным матчы супраць берасьцейскага «Дынама» (3:0). Пасьля непрацяглага знаходжаньня ў табарах клюбаў «Белшына» й «Гомель», вярнуўся ў клюб з Магілёва. У студзені 2014 году перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[5]. У лютым 2015 году падпісаў кантракт з магілёўскім «Дняпром»[6]. У студзені 2016 году перайшоў у «Гарадзею»[7]. У ліпені 2017 году вярнуўся ў магілёўскі «Дняпро»[8]. У лютым 2018 году падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[9]. З 2019 году выступае за клюб «Горкі»[10].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2009
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дняпро Магілёў | 2015 | Першая ліга | 29 | 8 |
| Гарадзея | 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 2 |
| 2017 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 | |
| Дняпро Магілёў | 15 | 1 | ||
| Белшына | 2018 | Першая ліга | 28 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Oleksiy Tupchy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Волна накатывает. Кузнецкий рабочий
- ↑ В «Москву» приехал китаец. Советский спорт
- ↑ Справаздача матчу. weltfussball.de.
- ↑ Тупчий перешел из «Днепра» в «Шахтер» (рас.)
- ↑ «Днепр» заключил контракты с Тупчием, Копанцовым, Образовым и Сазанковым (рас.)
- ↑ Тупчий перешел в «Городею», Шидловский продлил контракт с «сахарниками» (рас.)
- ↑ Тупчий и Барсуков стали игроками «Днепра» (рас.)
- ↑ Жевнеров и Тупчий подписали контракты с «Белшиной», Моталыго и Верас продлили соглашения (рас.)
- ↑ Копанцов, Артур Левицкий, Сазанков, Тупчий, Хилькевич заявлены за «Горки» (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Профіль на сайце transfermarkt.de (анг.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 22 жніўня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Першамайску (Мікалаеўская вобласьць)
- Футбалісты клюбу «Дняпро» Магілёў
- Футбалісты клюбу «Віцебск»
- Футбалісты клюбу «Белшына» Бабруйск
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Шахцёр» Салігорск
- Футбалісты клюбу «Гарадзея»
- Футбалісты клюбу «Горкі»
- Футбалісты клюбу «Ворша»
- Украінскія футбалісты