Аляксей Лень
Аляксей Лень | ||
![]() | ||
Пазыцыя: | цэнтравы | |
Рост: | 216 см | |
Вага: | 116 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 16 чэрвеня 1993 (31 год) | |
Альма-матэр: | ||
Драфт | ||
5, драфт НБА 2013 году | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Лос-Анджэлес Лэйкерз | |
Нумар | 27 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2010—2011 | Дніпро (баскетбольны клюб) | |
2011—2013 | Мэрылэнд Тэрапінз[d] | |
2013—2018 | Фінікс Санз | |
2018—2020 | Атланта Гокс | |
2020 | Сакрамэнта Кінгс | |
2020—2021 | Таронта Рэптарз | |
2021 | Вашынгтон Ўізардс | |
2021—2025 | Сакрамэнта Кінгс | |
2025— | Лос-Анджэлес Лэйкерз | |
Статыстыка на NBA.com |
Аляксей Юр’евіч Лень (па-ўкраінску: Олексій Юрійович Лень), вядомы як Алекс Лень (анг. Alex Len; нар. 16 чэрвеня 1993 году, Антрацыт, Луганская вобласьць, Украіна) — украінскі баскетбаліст клюбу «Лос-Анджэлес Лэйкерз» з НБА.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ва Ўкраіне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У дзянінстве займаўся спартовай гімнастыкай. Быў у групе тытулаванага трэнэра Аляксея Сьцепаненкі. Акрамя таго, хлопец тры гады наведваў шахматны гурток ды езьдзіў на спаборніцтвы ў гэтым відзе спорту[2]. Пра баскетбольны талент Аляксея ягоныя бацькі даведаліся ад трэнэра Міхаіла Лісаволенкі, які дамогся таго, каб хлопец пайшоў у Дніпроўскую спартовую школу. У веку 13 гадоў Лень паступіў у вышэйшую школу фізычнай культуры і пераехаў у Луганск[3].
Выступаў у складзе клюбу «Дніпро» на пазыцыі цэнтравога ў дублюючым складзе[4]. Зьехаў з Украіны з скандалам, бо клюб быў супраць ягонага ад’езду і меў дзейны кантракт з гульцом[5]. У верасьні 2011 году Фэдэрацыя баскетболу Ўкраіны атрымала афіцыйны ліст ад ФІБА-Эўропа, згодна зь якім Аляксей і яшчэ тры гульцы былі дыскваліфікаваныя на наступны гульнёвы эезон у сувязі зь няяўкай у шэрагі зборнай Украіны ў вызначаныя тэрміны[6].
За акіянам
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля таго як гулец зьехаў у ЗША, ён далучыўся да каманды Мэрылэндзкага ўнівэрсытэту.
На драфце НБА 2013 годзе Лень быў абраны камандай «Фінікс Санз» пад 5-м нумарам. Гулец быў другім гульцом міжнароднага паходжання, які быў абраны на гэтым драфце, пас таго як першым нумарам быў абраны канадзец Энтані Бэнэт. Да таго ж, Лень быў абраны пад найменшым нумарам сярод украінцаў, да таго рэкорд належыў Віталю Патапенку, які ў 1996 годзе быў абраны пад 12-м нумарам. Дэбютаваў у НБА 1 лістапада 2013 году ў матчы супраць «Юты Джаз».
У наступным сэзоне, 31 кастрычніка 2014 году, Лень зрабіў свой першы дабл-дабл у сваёй кар’еры ў НБА. Гэта адбылося ў матчы супраць «Сан-Антоніё Спэрз», а выніковасьць спартоўца склала 10 пунктаў і 11 падбораў[7]. 17 лістапада ён правёў сваю найвышэйшую гульню ў кар’еры, набраўшы 19 пунктаў у сустрэчы супраць «Бостан Сэлтыкс»[8]. 4 лютага 2016 году Лень правёў рэкордную гульню ў кар’еры, зрабіўшы 18 падбораў і набраўшы 12 пунктаў у матчы супраць «Г’юстан Рокетс»[9].
3 жніўня 2018 году падпісаў двухгадовы кантракт з «Атланта Гокс» на 8,5 мільёнаў даляраў. 3 сакавіка 2019 году ў матчы супраць «Чыкага Булз» набраў 28 пунктаў, зрабіўшы рэкордныя пяць трохпунктавых кідкоў. 7 красавіка ён абнавіў свой асабісты выніковы рэкорд, набраўшы 33 пункты ў матчы супраць «Мілўокі Бакс», у тым ліку 6 удалых трохпунктавых. 6 лютага 2020 году ён быў абменены разам з Джабары Паркерам у «Сакрамэнта Кінгс» на Дэўэйна Дэдмана[10][11]. 23 лістапада 2020 году было абвешчана, што Лень падпісаў мінімальны кантракт на адзін год з «Таронта Рэптарз». 19 студзеня 2021 году быў выключаны з каманды. 23 студзеня 2021 году было абвешчана, што Лень падпісаў кантракт з «Вашынгтон Ўізардс»[12]. 13 жніўня 2022 году вярнуўся ў «Сакрамэнта Кінгс». 6 лютага 2025 году гулец быў абменены назад у «Вашынгтон Ўізардс» у выніку пагадненьня з удзелам некалькіх камандаў, але ўжо 11 лютага «Ўізардс» адмовіўся ад баскетбаліста, пасьля чаго ён узгодніў кантракт з «Лос-Анджэлес Лэйкерз»[13].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ «„Футбол — єдиний вид спорту, який терпіти не можу“: українська зірка НБА про спуск у шахту, великі гроші та тиск на ЗСУ. Football24.ua.
- ^ Литвиненко, Ігор (29.07.2013). «Мама нашего новичка НБА Лэня: о кактусах, меде и нюансах жизни в баскетбольной Америке». Сєґодня.
- ^ «Олексій Лень: „Команда понад усе!“». Суперліга.
- ^ «Український баскетбольний талант став найкращим європейцем на драфті НБА». Дзеркало Тижня.
- ^ «У ФІБА підтвердили: Дроздов, Лень, Натяжко та Гуменюк дискваліфіковані». Champion.com.ua.
- ^ «Spurs at Suns». NBA.
- ^ «Suns at Celtics». NBA.
- ^ «Rockets vs Suns». NBA.
- ^ «Kings Acquire Alex Len and Jabari Parker». NBA.
- ^ «NBA trade grades: Kings send DeWayne Dedmon to Hawks for Jabari Parker and Alex Len, per reports». CBS Sports.
- ^ «Wizards sign Len and Bell». NBA.
- ^ «Alex Len, Waived By Wizards, Signs With Lakers». Washington Wizards On SI
- Нарадзіліся 16 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Луганскай вобласьці
- Баскетбалісты клюбу «Лос-Анджэлес Лэйкерз»
- Баскетбалісты клюбу «Фінікс Санз»
- Баскетбалісты клюбу «Атланта Гокс»
- Баскетбалісты клюбу «Сакрамэнта Кінгс»
- Баскетбалісты клюбу «Таронта Рэптарз»
- Баскетбалісты клюбу «Вашынгтон Ўізардс»
- Украінскія баскетбалісты