Аляксей Кудзін
| Аляксей Кудзін | |
| Пэрсанальная інфармацыя | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 20 сьнежня 1984 (41 год) |
| Грамадзянства | |
| Прафэсійная інфармацыя | |
| Спэцыялізацыя | барацьбіт зьмяшаных адзінаборстваў, баксэр, кікбаксэр, тайскі баксёр |
Аляксей Кудзін (нар. 20 сьнежня 1984, Менск) — беларускі кікбаксэр-прафэсіянал. Чэмпіён сьвету і Эўропы па вэрсіі WBKF, фіналіст турніру King of Kings — этапу Гран-пры K-1 (2010).
Акрамя спаборніцтваў па кікбоксінгу правёў некалькі прафэсійных баёў па зьмяшаных адзінаборствах.
Спартовая кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2006 — чэмпіён сьвету па тайскім боксе
- 2007 — чэмпіён Эўропы і сьвету па кікбоксінгу па вэрсіі WBKF
- 2007 — чэмпіён сьвету па вэрсіі IFMA
- 2008 — чэмпіён сьвету па вэрсіі IFMA
- 2010 — чэмпіён Эўропы па тайскім боксе
- 2010 — фіналіст турніру King of Kings GP, які прайшоў 16 сьнежня ў Адзінцова
- 2011 — чэмпіён Эўропы і сьвету па тайскім боксе па вэрсіі IFMA
Арышт і суд
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Удзельнік пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 году. Тады ў Маладзечна Аляксей Кудзін пабіўся з амапаўцамі, пасьля чаго быў жорстка затрыманы, стаў фігурантам крымінальнай справы. Абвінавачваны па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт у адносінах супрацоўніка органаў унутраных спраў). З жніўня да сярэдзіны лістапада знаходзіўся пад хатнім арыштам, а пасьля зьехаў з Беларусі ў Заходнюю Эўропу. Пасьля перабраўся ў манастыр у Расію, дзе яго затрымалі па патрабаваньні беларускіх уладаў[1].
Спартоўца абвінавацілі ў тым, што ён нанёс удары вайскоўцу ўнутраных войскаў, а таксама супрацоўніку УУС Менаблвыканкаму. Быў асуджаны да 2,5 гадоў пазбаўленьня волі. Праваабарончая супольнасьць прызнала яго палітычным вязьнем. Вызвалены 28 сьнежня 2022[2].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жонка Тацьцяна Пархімовіч, у сям’і двое родных і трое прыёмных дзяцей[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Пяць баёў маладзечанца Кудзіна каштуюць як гадавы заробак астранаўта NASA Архівавана 12 верасня 2017.
- Профіль Аляксея Кудзіна на сайце Sherdog (анг.)