Аляксей Знаткевіч
Аляксей Знаткевіч | |
| Дата нараджэньня | 13 красавіка 1974 (52 гады) |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | журналіст, перакладнік |
Аляксей Знаткевіч (13 красавіка 1974, в. Дашкаўка, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласьць, БССР, СССР) — беларускі журналіст, перакладчык.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Закончыў Менскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівэрсытэт і Унівэрсытэт Паўночнай Караліны ў Чэпер-Хіле (ЗША). Працаваў прадаўцом, бэтоншчыкам, перакладчыкам. Быў рэпартэрам і рэдактарам інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, карэспандэнтам у Беларусі Інтэрнет-часопісу Transition Online. Працаваў на Радыё Свабода.
Перакладае з ангельскае і чэскае моваў. Сярод перакладзеных аўтараў — Чарлз Букоўскі, Нік Кейв, Кен Кізі, Мілан Кундэра, Ірвін Ўэлш. Пераклады і ўласныя літаратурныя тэксты друкаваў у часопісе «ARCHE». Асобнай кнігай выйшаў пераклад рамана Кена Кізі «Палёт над гняздом зязюлі» (Менск, 2017).
У 2018 годзе яго пераклад патрапіў у Шорт-ліст прэміі Карласа Шэрмана[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Аляксей Знаткевіч: «Самае складанае — перакласці жывую мову», prajdzisvet.org
- Знаткевіч Аляксей, на bellit.info
- Аляксей Знаткевіч. Кожнаму свая вайна, НН № 42 (199), 16 — 23 кастрычніка 2000