Аляксандра Мураўёва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандра Мураўёва
Александра Григорьевна Муравьёва
Акварэль Пётра Сакалова, 1825
Дата нараджэньня 1804
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 лістапада 1832
Месца сьмерці Пятроўскі Завод
Грамадзянства Сьцяг Расеі Расейская імпэрыя
Бацька Рыгор Іванавіч Чарнышоў
Маці Лізавета Пятроўна Квашніна-Самарына
Муж Мікіта Мураўёў
Дзеці Sofiya Muravyova[d]

Аляксандра (Александрына) Рыгораўна Мураўёва (па-расейску: Александра Григорьевна Муравьёва;1804 — 22 лістапада 1832, Пятроўскі Завод), народжаная графіня Чарнышова, сястра дзекабрыста Захара Чарнышова[1], жонка дзекабрыста Мікіты Мураўёва, якая пасьледвала за ім у Сыбір.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дачка дзейснага таемнага саветніка Рыгора Іванавіча Чарнышова (1762—1831) і Лізаветы Пятроўны Квашнінай-Самарынай (1773—1828). Жонка Мікіты Мураўёва з 22 лютага 1823 году. Калі мужа арыштавалі, чакала трэцяе дзіця. Дазвол сьледваць за мужам атрымала праз Маскву, бачылася з Аляксандрам Пушкіным, які перадаў ёй свае вершы, адрасаваныя дзекабрыстам «У глыбіні сыбірскіх руд…», і пасьланьне да І. Пушчына — «Мой первый друг, мой друг бесценный…». Прыбыла ў Чыцінскі астрог у лютым 1827 году. Памерла ў Пятроўскім Заводзе. З траіх дзяцей Мураўёвых, якія нарадзіліся ў Сыбіры, выжыла толькі дачка Соф’я. Аляксандра Рыгораўна заяшчала пахаваць сябе побач з маці, але на гэта ня быў атрыманы дазвол уладаў. Над магілай А. Марўёвай па жаданьні мужа была пабудаваная капліца.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]