Перайсьці да зьместу

Аляксандра Гужон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандра Гужон
фр. Alexandra Goujon
Дата нараджэньня 1 чэрвеня 1972
Месца нараджэньня
Грамадзянства Францыя
Месца вучобы Унівэрсытэт Туру, унівэрсытэт Парыж-1 Пантэён-Сарбона
Занятак паліталягіня, навуковая супрацоўніца, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра Палітычная навука
Месца працы Бургундзкі ўнівэрсытэт
Вядомая як Дасьледніца палітычных рэжымаў Беларусі і Ўкраіны
Навуковы кіраўнік Дамінік Каля

Аляксáндра Гужон (па-француску: Alexandra Goujon; нар. 1 чэрвеня 1972) – француская паліталягіня, спэцыялістка па палітычных рэжымах Беларусі і Ўкраіны[1].

Пасьля вывучэння эканамічнага і сацыяльнага адміністраваньня ва ўнівэрсытэце Туру і ўнівэрсытэце Парыж-1 Пантэён-Сарбона яна атрымала ступень магістаркі паліталёгіі ў 1994 годзе.

У 1996 годзе, пасьля ўнівэрсытэцкага году ў Іркуцку ў 1994-1995 гадах, атрымала ступень DEA ў Інстытуце палітычных дасьледаваньняў у Парыжы (параўнаўчыя дасьледаваньні дэмакратычнага транзыту ва Ўсходняй Эўропе).

У 2001 годзе абараніла PhD-дысэртацыю па паліталёгіі, напісаную пад кіраўніцтвам Дамініка Каля: "Нацыяналізм і дэмакратыя ў канцы існаваньня СССР: народныя франты Ўкраіны і Беларусі (1988-1991)"[2].

Аляксандра Гужон - дацэнтка Бургундзкага ўнівэрсытэту[3].

Яна таксама выкладае ў Парыскім інстытуце палітычных дасьледаваньняў (кампусы ў Парыжы і Дыжоне)[4].

• Parlons biélorussien: langue et culture, avec Virginie Symaniec, L'Harmattan, 2000 (ISBN 978-2-7384-5844-5)

• Chroniques sur la Biélorussie contemporaine, avec Virginie Symaniec et Jean-Charles Lallemand, L'Harmattan, 2001. (ISBN 978-2-7475-0341-9)

• Révolutions politiques et identitaires en Ukraine et en Biélorussie (1988-2008), Belin, 2009. (ISBN 978-2-7011-4453-5)

• Les démocraties: institutions, fonctionnements et défilés, Armand Colin, 2015. (ISBN 9782200287276)

• Les partis politiques, ateliers de la démocratie (direction avec Dominique Andolfatto), Éditions de l'Université de Bruxelles, 2016 (ISBN 978-2-8004-1606-9)

• L'Ukraine de l'indépendance à la guerre, Le Cavalier bleu, 2021 (ISBN 979-103180479-8)

  1. ^ Anna Colin Lebedev, «Alexandra Goujon, Révolutions politiques et identitaires en Ukraine et Biélorussie (1998-2008)», Cahiers du monde russe, vol. 50, no 4,‎ 2009, p. 899-902
  2. ^ Anna Colin Lebedev, «Alexandra Goujon, Révolutions politiques et identitaires en Ukraine et Biélorussie (1998-2008)», Cahiers du monde russe, vol. 50, no 4,‎ 2009, p. 899-902
  3. ^ Alexandra Goujon. France Inter, https://www.radiofrance.fr/personnes/alexandra-goujon
  4. ^ Alexandra Goujon, Expertes France, https://expertes.fr/expertes/67372-alexandra-goujon/