Перайсьці да зьместу

Аляксандар Чалядзінскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Чалядзінскі
Дата нараджэньня 15 ліпеня 1944 (81 год)
Месца нараджэньня Ашмянцы, Заслаўскі раён, Менская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз
Месца вучобы Гістарычны факультэт БДУ (1968)
Занятак гісторык, палітоляг, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы Інстытут гісторыі НАН Беларусі
Вядомы як дасьледнік міжнародных дачыненьняў Лацінскай Амэрыкі
Навуковая ступень доктар навук (1989)
Узнагароды выдатнік адукацыі Беларусі (2002), заслужаны працаўнік БДУ (2014)

Аляксандар Аляксандравіч Чалядзінскі (нар. 1944, Ашмянцы, цяпер Менскі раён, Беларусь) — беларускі гісторык і палітоляг.

Галоўны навуковы супрацоўнік Цэнтру ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. Доктар гістарычных навук (1989) і прафэсар. Выдатнік адукацыі Беларусі (2002) і заслужаны працаўнік БДУ (2014). Аўтар 10 манаграфіяў і звыш 100 навуковых артыкулаў пра міжнародныя дачыненьні Лацінскай Амэрыкі і вонкавую палітыку Беларусі[2], а таксама пра краіны Афрыкі і Блізкага Ўсходу[3].

У 1964—1968 гадох навучаўся на гістарычным факультэце БДУ. У 1968—1969 гадох выкладаў гісторыю і грамадазнаўства у Занарачанскай сярэдняй школе (Мядзельскі раён). У 1969—1970 гадох быў лектарам Мядзельскага раённага камітэту Камуністычнай партыі Беларусі (КПБ). У 1970–1973 гадох быў асьпірантам Інстытуту Лацінскай Амэрыкі Акадэміі навук СССР у Маскве (Расейская СФСР), дзе вывучыў гішпанскую мову і абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Праблемы работніцкага руху Калюмбіі ў 1960 — пачатку 1970-х гг.» У 1973—1975 гадох працаваў выкладнікам катэдры гісторыі СССР Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У 1975—1982 гадох быў лектарам Менскага абласнога камітэту КПБ. У 1982–1991 гадох працаваў дацэнтам катэдры міжнародных адносін Менскай вышэйшай партыйнай школы. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю «Барацьба кампартыяў Лацінскай Амэрыкі супраць фашызму (1960 — 1980-я гг.)»[2].

У 1991—1992 гадох быў загаднікам катэдры палітычнай гісторыі Інстытуту павышэньня кваліфікацыі пры БДУ. У 1992—2017 гадох працаваў прафэсарам катэдры міжнародных адносін БДУ. У 2017—2023 гадох быў загаднікам катэдры паліталёгіі і эканомікі Інстытуту парлямэнтарызму і прадпрымальніцтва. Ад 29 траўня 2023 году працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам Цэнтру ўсеагульнай гісторыі, міжнародных адносін і геапалітыкі ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі[2].

Бібліяграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць]
  • Латиноамериканский фашизм сегодня. — Минск: Изд-во “Университетское”, 1984. — 184 с.
  • Демократическая альтернатива фашизму: (Опыт борьбы ком. партий Латин. Америки в 60–80-е гг.). — Минск: Университетское, 1991. — 188 с.
  • Венесуэла: от Боливара до Чавеса : в 2 ч.: (XVI–1998 г.) Часть I; (1999–2013 гг.) Часть II. — 2014.
  • Куба: от Марти до Кастро : в 2 ч. — Минск : Право и экономика, 2016–2018. — (Серия “Гуманитарные науки”).
    • Ч. 1: (XVI век — 1956 г.) Международные факторы борьбы на национальную независимость и социальный прогресс. — 2016. — 171 с.
    • Ч. 2: (1958—2018 гг.) Международные факторы борьбы за национальную независимость и социальный прогресс. — 2018. — 299, [1] с.
  • Политические проблемы современной глобалистики: учебное пособие. — Минск : Вышэйшая школа, 2020. — 352 с. : ил.
  • Политическое страноведение: учебное пособие. РИВШ. Минск, 2023.
  1. ^ Звязда (белар.)Выдавецкі дом «Звязда», 2014. — вып. 130 (27738). — С. 8. — ISSN 1990-763X
  2. ^ а б в Чалядзінскі Аляксандар Аляксандравіч // Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2025 г. Праверана 24 чэрвеня 2025 г.
  3. ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 15 ліпеня 2014. — № 130 (27738). — С. 8. — ISSN 1990-763X.