Аляксандар Турчын
| Аляксандар Турчын лац. Alaksandar Turčyn | |
2019 год | |
| 11-ы прэм'ер-міністар Беларусі | |
|---|---|
| 10 сакавіка 2025 — цяперашні час | |
| Прэзыдэнт | Аляксандар Лукашэнка |
| Папярэднік | Раман Галоўчанка |
| 8-ы старшыня Менскага аблвыканкаму | |
| 29 лістапада 2019 — 10 сакавіка 2025 | |
| Прэм’ер-міністар | Сяргей Румас, Раман Галоўчанка |
| Папярэднік | Анатоль Ісачанка |
| Наступнік | Аляксей Кушнарэнка |
| Кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі | |
| 16 верасьня 2016 — 2018 | |
| Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў |
| Галоўны інспэктар па Гомельскай вобласьці | |
| 25 чэрвеня 2015 — 2016 | |
| Прэм’ер-міністар | Андрэй Кабякоў |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 2 ліпеня 1975 (50 гадоў) Наваградак, Гарадзенская вобласьць, Беларуская ССР, Савецкі Саюз |
| Адукацыя | Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт (2002), Акадэмія кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі (2009) |
| Бацька | Генрых Станіслававіч Турчын |
| Узнагароды | |
Аляксандар Генрыхавіч Турчын (нар. 1975, Наваградак, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — дзяржаўны дзяяч Беларусі.
Былы кіраўнік Апарату Савету міністраў Беларусі (2016—2018) і 8-ы старшыня Менскага абласнога выканаўчага камітэту (2019—2025). 11-ы прэм'ер-міністар Беларусі (ад 2025 году). Кавалер Ордэну Айчыны ІІІ ступені (2024).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1997—1998 гадох працаваў кіраўніком крамы калгасу «Авангард» (Брольнікі, Наваградзкі раён). У 1999—2002 годзе працаваў у Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі падатковым інспэктарам па Наваградзкім раёне. У 2002 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўнівэрсытэт[1].
У 2003—2004 гадох займаў у кантрольна-рэвізійнай управе Міністэрстве фінансаў Беларусі пасаду галоўнага кантралёра-рэвізора па Гарадзенскай вобласьці. У 2004—2010 гадох быў начальнікам фінансавага аддзелу Карэліцкага раённага выканаўчага камітэту. У 2009 годзе скончыў Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Беларусі[1].
У 2010—2015 гадох працаваў у Менскім абласным выканаўчым камітэце спачатку старшынёй камітэту эканомікі, а з 16 лістапада 2012 году намесьнікам старшыні Менаблвыканкаму[2]. Ад 25 чэрвеня 2015 году[3] па 2016 год быў памагатым прэзыдэнта Беларусі ў якасьці галоўнага інспэктара па Гомельскай вобласьці. У 2016—2018 гадоў быў кіраўніком Апарату Савету міністраў Беларусі. У 2018—2019 гадох займаў пасаду 1-га намесьніка старшыні ўраду Беларусі. Ад 2019 па 10 сакавіка 2025 году ўзначальваў Менскі аблвыканкам. У сьнежні 2024 году атрымаў ордэн Айчыны ІІІ ступені. 10 сакавіка 2025 году ўзначаліў Савет міністраў Беларусі[1].
Міжнародныя санкцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]17 сьнежня 2020 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу[4]. 26 студзеня 2021 году да санкцый ЭЗ супраць Турчына далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[5]. Вялікабрытанія ўнесла Турчына ў свой санкцыйны сьпіс 18 лютага 2021 году[6], Швайцарыя — 22 сакавіка 2021 году[7].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 Лукашэнка назначыў Турчына прэм'ер-міністрам Беларусі // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 10 сакавіка 2025 г. Праверана 10 сакавіка 2025 г.
- ↑ А.Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытаньні // БелТА, 16 лістапада 2012 г. Праверана 10 сакавіка 2025 г.
- ↑ Лукашэнка прызначыў памочнікаў прэзыдэнта - галоўных інспэктараў па Гомельскай і Гарадзенскай абласьцях // БелТА, 25 чэрвеня 2015 г. Праверана 10 сакавіка 2025 г.
- ↑ EUR-Lex - 32020R2129 - EN (анг.). EUR-Lex(en) (2020-12-17). Праверана 2020-12-23 г.
- ↑ Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures against Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-01-26).
- ↑ Виталий Петрович (2021-02-19) Госдепартамент США ввел санкции против 43 граждан Беларуси, в британском списке — 27 новых фамилий (рас.) Onliner.by
- ↑ Searching for subjects of sanctions
| Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1975 годзе
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Нарадзіліся ў Наваградку
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
- Намесьнікі старшынь выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Памочнікі прэзыдэнта Беларусі — інспэктары па Гомельскай вобласьці
- Намесьнікі прэм’ер-міністраў Рэспублікі Беларусь
- Старшыні абласных выканаўчых камітэтаў Беларусі
- Прэм’ер-міністры Рэспублікі Беларусь
- Беларускія асобы ў Чорным сьпісе ЭЗ
