Аляксандар Смародзкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Алякса́ндар Па́ўлавіч Смаро́дзкі (1850 — ?) — беларускі пэдагог, пісьменьнік, краязнавец.

Скончыў Пецярбурскі гістарычна-філялягічны інстытут. Працаваў выкладнікам Менскай гімназіі, потым сакратаром Менскага губэрнскага статыстычнага камітэту. У 1880-я актыўна вывучаў і сыстэматызаваў мінулае і сучаснае Менскай губэрні, у выніку напісаў шэраг працаў, якія сталі пэўным унёскам у справу разьвіцьця археалёгіі і гістарычнага краязнаўства на Беларусі.

Найбольш вядомыя зь іх: «3 нагоды 50-годзьдзя ўзьяднаньня вуніятаў з праваслаўнай царквой» (1889) «Стагодзьдзе Менскай губэрні» (1892), «Дзявяты археалягічны зьезд у Вільні» (1893), якая зьмяшчае бібліяграфічны паказальнік твораў, артыкулаў, нататак, што адносяцца да прадмету археалёгіі па Менскай губэрні.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.