Перайсьці да зьместу

Аляксандар Казека

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Казека
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 4 жніўня 1958(1958-08-04)
Памёр 27 чэрвеня 2026(2026-06-27) (67 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт
Узнагароды
юбілейны мэдаль «70 гадоў Узброеным сілам СССР» мэдаль Францішка Скарыны мэдаль «За бездакорную службу» I ступені мэдаль «За бездакорную службу» III ступені юбілейны медаль «90 год органам дзяржаўнай бяспекі Беларусі»
Аляксандр Мікалаевіч Казека (4 жніўня 1958, в. Новы Юзін, Качэрыцкі раён, Магілёўская вобласьць — 27 чэрвеня 2026) — беларускі паэт.

Нарадзіўся 4 жніўня 1958 г. у вёсцы Новы Юзін Карэчыцкага раёну ў сям’і лесьніка. У 1970 годзе сям’я пераехала ў вёску Чачэвічы Быхаўскага раёну. Пасьля заканчэньня Чачэвіцкай сельскай школы паступіў у Арлоўскую вышэйшую ваенную вучэльню сувязі. Служыў у Арле, Уладзівастоку, Бранску, Магілёве[1].

Пасьля выхаду ў запас працаваў настаўнікам у вёсцы Чачэвічы, потым — у Магілёўскай абласной філярмоніі. Пасьля закрыцьця філярмоніі працаваў намесьнікам кіраўніка Магілёўскага абласнога Цэнтру культуры і мастацтва[1].

Сябра праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі, чалец яго Праўленьня і Прэзыдыюму, старшыня Магілёўскага абласнога аддзяленьня[2]. Чалец Каардынацыйнай рады грамадзкіх аб’яднаньняў і палітычных партый Магілёўскай вобласьці[2].

Чалец грамадзкага аб’яднаньня «Расейскае культурна-асьветніцкае таварыства», сябра Магілёўскага абласнога гісторыка-патрыятычнага пошукавага клюбу «Віккру»[1].

Сябра рэдакцыйнай рады часопіса «Белая вежа» Саюзу пісьменьнікаў Саюзнай дзяржавы[2].

Памёр 27 чэрвеня 2026 годуа[3].

Піша на беларускай і расейскай мовах. Аўтар кніг паэзіі «Души моей родник» (2005 г.), «Мелодия надежды» (2008 г.), «Час сяўбы» (2009 г.), паэм «Медуніца» (2012 г.), «Марыйка» (2013 г.). Акрамя таго яго вершы зьмешчаны ў калектыўных зборніках «Мы дзеці твае, Беларусь», «Прыдняпроўе — маё натхненьне»[1].

Узнагароджаны мэдалямі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў, «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год органам дзяржаўнай бясьпекі Беларусі»[1], мэдалём Францыска Скарыны і інш., знакамі, шматлікімі ганаровымі граматамі і лістамі падзякі СССР, Рэспублікі Беларусь і Расейскай Фэдэрацыі[2].

Ляўрэат адмысловай прэміі Магілёўскага гарадзкога выканаўчага камітэту «Дасягненьне» 2018 г. у намінацыі «Літаратурная дзейнасьць»[2].

За шматгадовую плённую дзейнасьць і прапаганду духоўных каштоўнасьцей у літаратурнай творчасьці імя Аляксандра Казекі ўнесена ў Кнігу славы Магілёўшчыны па выніках 2020 году[2].

  • «Души моей родник» (Магілёў, 2005)
  • «Мелодия надежды» (Магілёў, 2008)
  • «Единственный друг» (зборнік песень М. Яцкова на словы А. Казекі) (2008)
  • «Час сяўбы» (Магілёў, 2009)
  • «Медуніца» (Магілёў, 2012)
  • «Перекрестки судеб» (Менск, 2014)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2017)
  • «Маё сэрца навек застаецца з табой» (2019)
  • «Песня роднай зямлі» (Менск, 2020)
  • «Марыйка» (Магілёў, 2020)[4]