Аляксандар Буцько
| Аляксандар Буцько | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 11 лютага 1997[1][2] (29 гадоў) | |
| Рост | 185 см[4] | |
| Вага | 84 кг[2] | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Іслач | |
| Нумар | 70 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2017 | Нёман Горадня | 0 (0) |
| 2017 | → Ліда | 26 (2) |
| 2020 | Чайка Зэльва[d] | 7 (0) |
| 2020—2022 | Астравец | 51 (19) |
| 2023 | Лякаматыў Гомель | 14 (12) |
| 2023 | Тарпэда-БелАЗ | 7 (0) |
| 2024 | Іслач | 20 (9) |
| 2025 | Гомель | 13 (1) |
| 2025 | Маладэчна-2018 | 14 (1) |
| 2026— | Іслач | |
Алякса́ндар Буцько́ (нар. 11 лютага 1997 году) — беларускі футбаліст, нападнік прысталічнай «Іслачы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхоўваўся ў акадэміі гарадзенскага «Нёману», у дублюючым складзе якога пачаў выступаць у 2015 годзе. У 2017 годзе футбаліст далучыўся да «Ліды» на правах арэнднага пагадненьня. Дэбютаваў за першалігавы клюб 8 красавіка 2017 году ў матчы супраць «Смалявічаў-СТІ», выйшаўшы на замену ў пачатку другога тайму. Дэбютным голам адзначыўся 20 траўня 2017 году ў матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка». Нападнік адразу ж замацаваўся ў асноўнай камандзе лідзкага клюбу, аднак пераважна зьяўляўся на полі з лавы запасных. Пасьля заканчэньня тэрміну арэнднай дамовы пакінуў лідзкую каманду[5]. У 2018 годзе ўзяў перапынак у футбольнай кар’еры ў сувязі з службай у войску, а пазьней працаваў у МНС. У пачатку 2020 году пачаў гуляць за зэльвенскую «Чайку». У канцы ліпеня 2020 году далучыўся да «Астраўца»[6]. У новай камандзе хутка замацаваўся ў астравецкім клюбе, разам зь якім у 2021 годзе стаў пераможцам Другой лігі.
У студзені 2023 году футбаліст перайшоў у гомельскі «Лякаматыў»[7]. Дэбютаваў за каманду 2 красавіка 2023 году ў матчы супраць «Маладэчна-2018». У наступным матчы 8 красавіка 2023 году супраць петрыкаўскага «Шахцёра» вызначыўся дэбютным загнаным голам і галявой перадачай. У матчы 31 траўня 2023 году ў межах Кубка Беларусі супраць «Смаргоні-2» футбаліст аформіў покер. Чарговым дублем за клуб вызначыўся 1 ліпеня 2023 году ў матчы супраць «Баранавічаў». За першую палову сэзону вызначыўся 16 галамі. У жніўні 2023 году футбаліст прыяднаўся да жодзінскага «Тарпэда-БелАЗ»[8]. Запачаткаваў выступы ў Найвышэйшай лізе 30 верасьня 2023 году ў матчы супраць барысаўскага БАТЭ, выйшаўшы на замену на 68-й хвіліне. Да заканчэньня сэзону перадусім выходзіў на пляцоўку з лавы запасных, а паводле вынікаў сэзону стаў бронзавым мэдалістам. У сьнежні 2023 году Буцько перайшоў у мазырскую «Славію»[9]. У лютым 2024 году зьявілася інфармацыя, што футбаліст можа пакінуць мазырскі клюб, праз усяго толькі 3 месяцы па падпісаньні кантракту[10]. Неўзабаве футбаліст афіцыйна пакінуў клюб, скасаваўшы кантракт на ўзаемную згоду бакоў[11]. У сакавіку 2024 году футбаліст далучыўся да «Іслачы», падпісаўшы кантракт да канца сэзону[12]. У складзе прысталічнай каманды дэбютаваў у Лізе канфэрэнцыяў УЭФА, дзе ў матчы супраць «Ля Фіярыты» сваім адзіным голам прынёс беларускаму клюбу перамогу[13]. У другой палове сэзону пачаў адзначацца галамі часьцей. 23 лістапада 2024 году ўчыніў хет-трык у браму магілёўскага «Дняпра»[14]. Сэзон 2025 году згуляў у «Гомлі» і «Маладэчне-2018». На пачатку 2026 году зноў вярнуўся да «Іслачы»[15].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://teams.by/aleksandr-butko/player-157188/
- 1 2 https://fcisloch.by/player.asp?id=Аlekсandr-Bуtko-753&season=2025MEN
- ↑ Aleksandr Butko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.transfermarkt.world/aleksandr-butko/profil/spieler/351725
- ↑ Шестеро игроков покинули "Лиду". football.by (30.11.2017). Архіўная копія ад 02.09.2023 г.
- ↑ Бутько и Белевич перешли в "Островец". football.by (28.07.2020). Архіўная копія ад 01.08.2023 г.
- ↑ Бутько сменил "Островец" на "Локомотив". football.by (28.01.2023). Архіўная копія ад 02.09.2023 г.
- ↑ К рядам «автозаводцев» присоединился Александр Бутько. torpedo-belaz.by (04.08.2023). Архіўная копія ад 02.09.2023 г.
- ↑ "Славия" объявила о подписании контракта с форвардом "Торпедо-БелАЗа". football.by (21.12.2023). Архіўная копія ад 22.12.2023 г.
- ↑ Александр Бутько может покинуть «Славию». bel.football (21.02.2024). Архіўная копія ад 21.02.2024 г.
- ↑ Бутько покинул "Славию" спустя два месяца после подписания контракта. football.by (22.02.2024). Архіўная копія ад 22.02.2024 г.
- ↑ Александр Бутько заключил контракт с «волками» до конца года. fcisloch.by (14.03.2024). Архіўная копія ад 04.01.2025 г.
- ↑ Лига конференций. Квалификация. Гол Бутько принес "Ислочи" выездную победу в матче с "Ла Фиоритой" из Сан-Марино (рас.). Прессбол (2024-07-11). Праверана 2026-06-16 г.
- ↑ Хет-трик Бутько принес три очка "Ислочи" в матче с "Днепром" (рас.). Прессбол (2024-11-23). Праверана 2026-06-16 г.
- ↑ Официально: Александр Бутько вернулся в "Ислочь" (рас.). Прессбол (2026-02-10). Праверана 2026-06-16 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 11 лютага
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Горадні
- Футбалісты клюбу «Іслач» Менскі раён
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты клюбу «Ліда»
- Футбалісты клюбу «Астравец»
- Футбалісты клюбу «Лякаматыў» Гомель
- Футбалісты клюбу «Тарпэда-БелАЗ» Жодзін
- Футбалісты клюбу «Гомель»
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Беларускія футбалісты