Алютэх

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алютэх
Тып таварыства з абмежаванай адказнасьцю
Дэвіз Этыка лідэрства, эстэтыка якасьці
Заснаваная 2 верасьня 1996 (22 гады таму)
Заснавальнікі Аляксей Жукаў
Разьмяшчэньне Менск, вул. Бабушкіна, д. 21, корп. 3
Ключавыя фігуры Аляксей Жукаў
Галіна будаўнічыя матэрыялы
Прадукцыя ралет(en), сэкцыйныя вароты(ru), акно, дзьверы, шлягбаўм, каркас будынка[1]
Лік супрацоўнікаў >2000 (2015)
Даччыныя кампаніі «АлюмінТэхна», «Алютэх варотныя сыстэмы», «Гюнтэр-Тор»

«Алютэх» (Алюмінавыя тэхналёгіі) — беларускі вытворца сэкцыйных варотаў і ралетаў з алюміну, заснаваны ў верасьні 1996 году ў Менску былым інжынэрам самалётаў і рухавікоў Аляксеем Жукавым[2]. У 1997 годзе стаў сумесным беларуска-латвійскім прадпрыемствам[3]. На 2014 г. меў 27 даччыных прадпрыемстваў: 7 вытворчых (4 у Беларусі, па адным у Нямеччыне, Расеі і Ўкраіне) і 20 гандлёва-складзкіх (Аўстрыя, Беларусь, Расея, Украіна). Каля 65% збыту прыпадала на экспарт у Расею[4]. Быў вядучым вытворцам алюмінавага профілю ў Заходняй і Ўсходняй Эўропе, а таксама найбуйнейшым вытворцам ралетаў ва Ўсходняй Эўропе[5].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні 1996 г. былы інжынэр самалётаў і рухавікоў Аляксей Жукаў заснаваў прадпрыемства «Алютэх» для вытворчасьці і ўстаноўкі ралетаў. У 1997 г. адчынілі першае замежнае прадстаўніцтва ў Расеі (Санкт-Пецярбург). У 1998 годзе — у Маскве. У 1999 годзе на прадпрыемстве ўпершыню ва Ўсходняй Эўропе ўвялі ў дзеяньне вытворчасьць ралетаў зь пенным напаўняльнікам і ахоўных корабаў. У 2000 годзе адчынілі прадстаўніцтва ва Ўкраіне (Кіеў). У 2001 годзе пусьцілі вытворчасьць 8-кутняга ралетнага вала і 77-га профіля ролікавай пракаткі. У 2003 годзе пачалі ўласную вытворчасьць сэкцыйных варотаў. У 2004 годзе адчынілі першы ў Беларусі завод (сумеснае ТАА «АлюмінТэхна») для вытворчасьці (45 тыс. т за год), парашковай афарбоўкі (35 тыс. т за год) і анадаваньня(en) (10 тыс. т за год) экструдаваных(en) профіляў. Тады ж у Кіеве набылі прадпрыемства «Элан» для вытворчасьці сэкцыйных варотаў (3500 за год). У Расеі адчыніліся яшчэ 3 гандлёвыя прадстаўніцтвы: Екацярынбург (Уральская фэдэральная акруга), Краснадар (Паўднёвая фэдэральная акруга), Самара (Прыволская фэдэральная акруга).

У 2005 годзе адчынілася даччынае ТАА «АлСтронг» (анг. strong — «трывалы») для ліцьця пад высокім ціскам і палімэрнай афарбоўкі вырабаў з алюмінавых сплаваў. Таксама адчынілі новае замежнае прадстаўніцтва ў Расеі (Новасыбірск). У 2007 годзе адчыніліся яшчэ 6 гандлёвых прадстаўніцтваў у Расеі (Краснаярск, Ніжні Ноўгарад, Омск, Растоў-на-Доне, Стаўрапаль, Уфа) і 3 — ва Ўкраіне (Адэса, Дняпро, Львоў). У 2008 годзе стварылі даччынае ТАА «Алютэх варотныя сыстэмы» (240 тыс. варотаў за год). Таксама адчынілі яшчэ 2 прадстаўніцтвы ў Расеі: Іркуцк (Сыбірская фэдэральная акруга), Казань (Татарстан). У 2009 годзе на галаўным прадпрыемстве пусьцілі вытворчасьць афарбаванай стужкі (25 тыс. т алюміну, 70 тыс. т сталі за год). У 2010 годзе адчынілі складзкое прадпрыемства ў Чэхіі (Бор(en), Пльзенскі край, Багемія). 30 верасьня 2013 году «Алютэх» набыў нямецкага вытворцу сэкцыйных і рулённых варотаў «Гюнтэр-Тор» (ням. Gunther Tore; Нойнкірхэн(en), Вэстэрвальдзкі(en) раён, зямля Райнлянд-Пфальц), які меў збытавую сетку ў Аўстрыі, Нямеччыне і Францыі[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]