Перайсьці да зьместу

Алюран Заверце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алюран

Заснаваны 1972
Чэмпіянат Плюс-ліга
Спасылкі
Афіцыйная бачына

Алю́ран-Ва́рта (па-польску: Aluron CMC Warta) — польскі валейбольны клюб зь места Заверця. Быў заснаваны ў 1972 годзе і расфармаваны ў 1997 годзе. Зноў паўстаў у 2011 годзе, дзякуючы падтрымкі кампаніі Алюран.

Гульцы «Алюрана» ў зялёных строях у матчы Супэркубка Польшчы ў 2024 годзе.

Карані клюбу бяруць пачатак ад клюбу МСК, які быў створаны ў 1958 годзе на базе валейбольных камандаў 1-й агульнаадукацыйнай сярэдняй школы імя Стэфана Жаромскага ў Заверці[1]. У 1972 годзе з ініцыятывы настаўніка Багдана Арубы з 1-й агульнаадукацыйнай сярэдняй школы была створаная валейбольная сэкцыя каманды, якая спачатку складалася выключна з вучняў школы[2]. Увесь гэты час каманда спаборнічала ў рэгіянальных ці найніжэйшых лігах. У 1997 годзе клюбу быў навогул расфармаваны[3].

У 2011 годзе з ініцыятывы прэзыдэнта кампаніі Алюран Крысьпіна Барана быў створаны клюб «Алюран-Варта», назва якога адсылае да былога валейбольнага клюбу[4][5]. У сэзоне 2011—2012 гадоў «Варта» прабілася ў Трэцюю лігу, а ў сэзоне 2012—2013 гадоў атрымалі месца ў Другой лізе. У красавіку 2013 году «Алюран» падпісаў пагадненьне клюбам «Сподак», паводле якога «Варта» атрымала валейбалістаў «Сподка» і месца ў Другой лізе[6]. У сэзоне 2013—2014 гадоў завярчане выйшлі ў фінальны турнір Другой лігі, дзе быў мацнейшы за канкурэнтаў. Валейбалісты з Заверця завяршылі свой першы сэзон на дзясятым месцы. У сэзоне 2015—2016 гадоў «Алюран» быў шостым у спаборніцтвах, саступіўшы ў чвэрцьфінале плэй-оф камандзе «Спала». Падапечныя Дамініка Квапісевіча завяршылі рэгулярны раўнд наступнага сэзону на другім месцы, саступіўшы «Сьлепску» з Сувалак. У плэй-оф каманда перамагла ўсіх сваіх супернікаў і прабілася ў найвышэйшы дывізіён[7].

Дэбют у галоўнай валейбольнай лізе завяршыўся ў рэгулярным раўндзе дзясятым месцам. Найлепшым вынікам каманды было другое месца ў сэзонах 2023—2024 і 2024—2025 гадоў.

  1. ^ Monografia Zawiercia. — С. 622.
  2. ^ Jędruszek P. «Siatkarskich wspomnień czar». Jurajski Portal Informacyjny.
  3. ^ Monografia Zawiercia. — С. 436.
  4. ^ «Historia klubu i siatkówki w Zawierciu». KS Aluron CMC Warta Zawiercie.
  5. ^ Todur, Wojciech. «Warta Zawiercie chce do PlusLigi. Siatkarski „plankton“ przestaje cicho siedzieć». Wyborcza.
  6. ^ Rękawica, Danuta. «II liga M: Warta Zawiercie w miejsce Spodka Katowice». Siatka.org.
  7. ^ Kowalczyk, Edyta. «Klęska AZS Częstochowa, awans Aluronu Virtu Warty Zawiercie do PlusLigi». Przegląd Sportowy.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]