Перайсьці да зьместу

Аль-Сад Доха

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аль-Сад
Заснаваны 21 кастрычніка 1969
Горад Доха, Катар
Стадыён імя Джасыма бін Гамада
Умяшчальнасьць: 15 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ліга зорак
 · 2025—2026 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
al-saddclub.com (ар.) (анг.)

«Аль-Сад» (па-арабску: السد) — катарскі футбольны клюб з гораду Дохі. Клюб названы ў гонар аднаго з раёнаў катарскай сталіцы. Найбольш вядомы сваёй футбольнай камандай. Унутры краіны клюб найчасьцей вядомы пад мянушкай «Аль-Заім», што перакладаецца як «Лідэр». Уважаецца за найлепшую каманду ў Катары і ёсьць адзіным катарскім клюбам, які выйграў Лігу чэмпіёнаў АФК. Акрамя футболу, клюб мае каманды па гандболе, баскетболе, валейболе, настольным тэнісе і лёгкай атлетыцы[2]. Таксама «Аль-Сад» ёсьць найбольш тытулаваным спартовым клюбам краіны[3]. Клюб паўстаў дзякуючы намаганьням сям’і Аль-Атыя, якія вылучаліся ў футболе, але не жадалі далучацца да існых футбольных клюбаў. Па кансультацыі зь міністрам моладзі і спорту сям’я, на чале з Алі бін Гамадам Аль-Атыя, пастанавіла заснаваць клюб 21 кастрычніка 1969 году ў Досе.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]