Альфонса I Каталік
| Альфонса I Каталік гішп. Alfonso I el Católico | |
|
| |
| Статуя Альфонса I у Мадрыдзе. | |
| Кароль Астурыі | |
| Каранацыя | 739 |
| Папярэднік | Фавіла |
| Наступнік | Фруэла I |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 693, Кантабрыя |
| Памёр | 757, Кангас-дэ-Оніс, Астурыя |
| Жонка | Эрмэсында Астурыйская |
| Бацька | Пэдра |
Альфонса I Каталік (па-гішпанску: Alfonso I; 693, Кантабрыя — 757, Кангас-дэ-Оніс, Астурыя) — кароль Астурыі, які кіраваў у 739—757 гадох.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Альфонса I, таксама вядомы як Каталік (гішп. el Católico), быў сынам герцага Кантабрыі Пэдра. Чалавек пабожны й адважны, зрабіўшыся каралём, ён значна пашырыў межы сваёй дзяржавы: далучыў да Астурыі ўсё прымор’е да зямлі баскаў, перайшоў праз горы на поўдзень і ўзяў горад Люга ў вярхоўях ракі Міньнё. Затым разам з сынам Фруэлай, ён заваяваў землі паміж Міньнё й Дуэра. Хуткімі набегамі ў розных кірунках Альфонса зьнішчаў і выгнаў мусульманаў, спусташаў іхныя вобласьці, адводзіў хрысьціянаў на поўнач краіны й пасяляў у тых заваяваных гарадох, уладу над якімі спадзяваўся ўтрымаць пад сабой. Сваёй кіпучай дзейнасьцю, заснаваньнем шматлікіх гарадоў і цэркваў, Альфонса набыў любоў народа й духавенства Гішпаніі, і гэтак заслужыў мянушку «Кароль-каталік».
Альфонса памёр каля 757 году. Новым караём Астурыі стаўся ягоны старэйшы сын Фруэла I.
| Папярэднік Фавіла |
Кароль Астурыі 739—757 |
Наступнік Фруэла I |
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Альфонса I Каталік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Asturias & Leon, kings (анг.)
| |||||
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |