Перайсьці да зьместу

Альтруізм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ахвяраваньне міласьціны жабракам часта ўважаецца за акт альтруізму.

Альтруі́зм (па-лацінску: alter — другі, другія) — паняцьце, якім асэнсоўваецца актыўнасьць, зьвязаная зь безкарысьлівым клопатам пра дабрабыт іншых; суадносіцца з паняцьцем самаадданасьць — гэта значыць з прынашэньнем у ахвяру сваіх выгодаў на карысьць іншага чалавека, іншых людзей або ў цэлым — дзеля агульнага дабра.

Альтруізм уважаецца за важную маральную вартасьць у многіх культурах, ідэалёгіях і рэлігіях. Пры гэтым альтруізм можа пашырацца па-за межы клопату пра людзей і ўлучаць увагу да іншых адчувальных істотаў і будучых пакаленьняў[1]. У біялёгіі альтруізмам, назіраемым у папуляцыях, ёсьць зьява, калі адная асобіна робіць дзеяньні, якія маюць для яго пэўны кошт, выглядзе зьніжэньня выгодаў і якасьці жыцьця, страты часу, зьніжэньня верагоднасьці выжываньня або рэпрадукцыі, але наўпрост або ўскосна даваць карысьць іншаму індывіду, без чаканьня ўзаемнасьці або кампэнсацыі за гэтае дзеяньне.

Тэорыя псыхалягічнага эгаізму сьцьвярджае, што аніводны акт падзелу, дапамогі або самаахвяраваньня ня можа быць «сапраўды» альтруістычным, бо дзяяч можа атрымліваць унутраную ўзнагароду ў выглядзе асабістага задавальненьня. Карэктнасьць гэтага аргумэнту залежыць ад таго, ці лічацца такія ўнутраныя ўзнагароды «карысьцю»[2][3].

  1. Samuel, Sigal (04.04.2019) Should animals, plants, and robots have the same rights as you?. Vox. Архіўная копія ад 13.08.2022 г.
  2. May, Joshua Altruism and Psychological Egoism.
  3. ENVS203: Altruism. Saylor Academy.