Перайсьці да зьместу

Альсвэнскан 2025 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Альсвэнскан 2025 году — 101-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Швэцыі, які праходзіў з 29 сакавіка па 9 лістапада 2025 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стаў «М’ельбю».

У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 14 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Супэрэтану — «Дэгерфорс» і «Эстэрс». Гэтыя клюбы замянілі «Кальмар» і «Вэстэрос».

Табліца

[рэдагаваць]
М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 М’ельбю 30 23 6 1 57 18 +39 75 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
2 Гамарбю 30 19 5 6 60 29 +31 62 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы[a]
3 ГАІС 30 14 10 6 45 30 +15 52 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў
4 Гётэборг 30 16 3 11 41 33 +8 51
5 Юргордэн 30 13 10 7 52 32 +20 49
6 Мальмё 30 13 10 7 46 33 +13 49
7 АІК 30 13 9 8 40 33 +7 48
8 Эльфсборг 30 12 4 14 45 51 6 40
9 Сырыюс 30 11 6 13 53 51 +2 39
10 Гэкен 30 9 8 13 42 50 8 35
11 Гальмстад 30 10 5 15 24 50 26 35
12 Бромапойкарна 30 9 4 17 40 47 7 31
13 Дэгерфорс 30 8 6 16 33 52 19 30
14 Нарчэпінг 30 8 5 17 40 57 17 29 Пераходныя матчы
15 Эстэрс 30 6 8 16 29 48 19 26 Паніжэньне ў Супэрэтан
16 Вэрнаму 30 3 7 20 36 69 33 16
Крыніца: svenskfotboll.se
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
  1. Пераможца Кубка Швэцыі мусіў кваліфікавацца ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы. Аднак паколькі пераможца Кубка «М’ельбю» кваліфікаваўся ў Лігу чэмпіёнаў празь месца ў лізе, кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Эўропы перайшла другой камандзе лігі, а кваліфікацыя ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў перайшла чацьвёртай камандзе лігі.

Вынікі гульняў

[рэдагаваць]
Гаспадары↓ \ Госьці→ АІК Бро Вэр ГАІ Гал Гам Гёт Гэк Дэг Мал М’е Нар Сыр Эль Эст Юрг
АІК 2:1 2:3 1:1 0:2 0:0 3:0 2:2 3:0 0:0 2:1 4:3 2:1 2:0 0:0 0:0
Бромапойкарна 0:1 3:2 0:2 0:1 0:2 1:3 1:3 1:3 2:3 0:1 6:4 2:4 3:0 2:0 0:1
Вэрнаму 1:2 1:1 2:2 1:2 2:3 0:1 1:5 3:2 2:2 0:5 1:3 1:2 0:0 1:1 1:0
ГАІС 0:1 1:1 1:1 3:0 3:2 0:1 2:1 2:0 0:0 0:2 2:1 2:1 2:0 1:1 3:2
Гальмстад 2:0 0:0 4:2 1:3 1:0 0:3 0:0 0:5 0:4 1:3 1:1 0:1 1:4 1:0 1:0
Гамарбю 2:1 3:2 1:0 1:2 2:0 4:0 4:0 1:0 2:0 1:2 1:1 3:2 3:0 4:0 2:0
Гётэборг 2:1 0:1 1:0 1:1 1:0 1:2 2:3 3:0 1:0 0:2 2:0 3:1 1:2 0:1 1:2
Гэкен 3:3 2:0 2:0 1:3 4:1 1:1 1:2 3:4 1:1 0:3 2:0 1:1 1:2 0:2 1:6
Дэгерфорс 0:1 0:3 1:0 0:3 0:1 1:1 1:3 0:0 1:4 0:1 0:0 1:1 0:1 1:2 1:1
Мальмё 0:0 1:2 3:2 2:1 3:0 1:3 0:0 3:0 1:1 1:3 3:1 1:1 2:1 2:0 0:1
М’ельбю 2:0 1:0 2:0 1:1 1:0 3:1 1:0 1:0 4:1 1:1 2:1 2:1 2:0 1:1 1:1
Нарчэпінг 3:1 0:1 3:1 0:3 3:0 0:2 2:3 0:2 1:2 0:2 1:1 1:2 2:1 4:3 0:4
Сырыюс 3:1 0:3 3:1 3:0 1:1 3:1 0:1 2:0 1:3 5:1 1:2 1:2 4:0 1:1 0:1
Эльфсборг 0:3 4:3 2:2 2:0 1:2 0:2 4:3 0:2 1:2 2:2 2:2 2:0 4:3 5:1 4:0
Эстэрс 0:1 1:1 4:3 1:1 3:0 0:3 0:2 2:0 1:2 0:2 0:1 1:2 2:2 0:1 1:3
Юргордэн 1:1 1:0 6:2 0:0 1:1 3:3 0:0 1:1 5:1 0:1 1:3 1:1 8:2 1:0 1:0
Крыніца: svenskfotboll.se
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Пераходныя матчы

[рэдагаваць]

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Нарчэпінгам», які заняў 14-е месца ў Альсвэнскане, і «Эргрутэ», трэцяй камандай Супэрэтану. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Эргрутэ» і павысіўся ў Альсвэнскан, а «Нарчэпінг» адправіўся ў Супэрэтан.

Першы матч

22 лістапада 2025
15:00
Эргрутэ 3:0 Нарчэпінг Гамля Ўлеві, Гётэборг
Гледачоў: 11094
Судзьдзя: Магамэд Аль Гакім
Паўльсан, 10’
Крыстафэрсан, 43’, 66’
Справаздача

Матч у адказ

29 лістапада 2025
15:00
Нарчэпінг 0:0 Эргрутэ Эст’ётапуртэн, Нарчэпінг
Гледачоў: 10306
Судзьдзя: Фрэдрык Клітэ
Справаздача

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць]