Альсвэнскан 2022 году
Выгляд
Альсвэнскан 2022 году — 98-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Швэцыі, які праходзіў з 2 красавіка па 6 лістапада 2022 году. Чэмпіёнам упершыню ў сваёй гісторыі стаў «Гэкен».
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 13 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а тры клюбы прасунуліся з Супэрэтану — «Вэрнаму», «ГІФ Сундсваль» і «Гэльсынгборг». Гэтыя клюбы замянілі «Гальмстад», «Эрэбру» і «Эстэрсунд».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 | Гэкен | 30 | 18 | 10 | 2 | 69 | 37 | +32 | 64 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
| 2 | Юргордэн | 30 | 17 | 6 | 7 | 55 | 25 | +30 | 57 | Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
| 3 | Гамарбю | 30 | 16 | 8 | 6 | 60 | 27 | +33 | 56 | |
| 4 | Кальмар | 30 | 15 | 6 | 9 | 41 | 27 | +14 | 51 | |
| 5 | АІК | 30 | 14 | 8 | 8 | 45 | 36 | +9 | 50 | |
| 6 | Эльфсборг | 30 | 13 | 10 | 7 | 55 | 35 | +20 | 49 | |
| 7 | Мальмё | 30 | 13 | 7 | 10 | 44 | 34 | +10 | 46 | |
| 8 | Гётэборг | 30 | 14 | 3 | 13 | 42 | 39 | +3 | 45 | |
| 9 | М’ельбю | 30 | 11 | 10 | 9 | 33 | 33 | 0 | 43 | |
| 10 | Вэрнаму | 30 | 9 | 10 | 11 | 34 | 47 | −13 | 37 | |
| 11 | Сырыюс | 30 | 9 | 8 | 13 | 31 | 42 | −11 | 35 | |
| 12 | Нарчэпінг | 30 | 8 | 10 | 12 | 40 | 42 | −2 | 34 | |
| 13 | Дэгерфорс | 30 | 7 | 10 | 13 | 32 | 49 | −17 | 31 | |
| 14 | Варбэрг | 30 | 8 | 7 | 15 | 31 | 57 | −26 | 31 | Пераходныя матчы |
| 15 | Гэльсынгборг | 30 | 4 | 5 | 21 | 22 | 52 | −30 | 17 | Паніжэньне ў Супэрэтан |
| 16 | ГІФ Сундсваль | 30 | 4 | 2 | 24 | 28 | 80 | −52 | 14 |
Крыніца: svenskfotboll.se
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходныя матчы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Варбэргам», які заняў 14-е месца ў Альсвэнскане, і «Эстэрсам», трэцяй камандай Супэрэтану. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Варбэрг», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.
Першы матч
| 10 лістапада 2022 19:00 |
Эстэрс | 1:2 | Варбэрг | Вісма Арэна, Вэкшэ Гледачоў: 6705 Судзьдзя: Андрэас Экбэрг |
|---|---|---|---|---|
| Варманэн, 21’ | Справаздача | Сімавіч, 41’, 46’ | ||
Матч у адказ
| 13 лістапада 2022 15:00 |
Варбэрг | 2:1 | Эстэрс | Поскбэргсвален, Варбэрг Гледачоў: 3738 Судзьдзя: Магамэд Аль Гакім |
|---|---|---|---|---|
| Транбэрг, 26’ Карлсан, 75’ |
Справаздача | Вэстэрмарк, 66’ | ||