Перайсьці да зьместу

Альсвэнскан 2020 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Альсвэнскан 2020 году — 96-ы розыгрыш найвышэйшага футбольнага дывізіёну Швэцыі, які праходзіў з 14 чэрвеня па 6 сьнежня 2020 году (пачатак затрымалі ў зьвязку з пандэміяй каранавірусу). Чэмпіёнам стаў «Мальмё», які тым самым здабыў сваю 24-ю перамогу ў Альсвэнскане і 21-ы чэмпіёнскі тытул.

У турніры бралі ўдзел 16 клюбаў, зь якіх 14 былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Супэрэтану — «М’ельбю» і «Варбэрг». Гэтыя клюбы замянілі «ГІФ Сундсваль» і «Эскільстуну».

М Каманда Г В Н П МЗ МП РМ Пкт Кваліфікацыя або паніжэньне
1 Мальмё 30 17 9 4 64 30 +34 60 Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў
2 Эльфсборг 30 12 15 3 49 38 +11 51 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў
3 Гэкен 30 12 13 5 45 29 +16 49
4 Юргордэн 30 14 6 10 48 33 +15 48
5 М’ельбю 30 13 8 9 48 44 +4 47
6 Нарчэпінг 30 13 7 10 60 46 +14 46
7 Эрэбру 30 12 6 12 37 41 −4 42
8 Гамарбю 30 10 11 9 47 47 0 41 Другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a]
9 АІК 30 10 9 11 30 33 −3 39
10 Сырыюс 30 9 11 10 43 51 −8 38
11 Варбэрг 30 10 7 13 45 44 +1 37
12 Гётэборг 30 7 13 10 35 41 −6 34
13 Эстэрсунд 30 8 9 13 27 46 −19 33
14 Кальмар 30 6 10 14 30 49 −19 28 Пераходныя матчы
15 Гэльсынгборг 30 5 11 14 33 48 −15 26 Паніжэньне ў Супэрэтан
16 Фалькенбэрг 30 5 9 16 33 54 −21 24
Крыніца: svenskfotboll.se
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 7) Дадатковыя матчы (толькі для вызначэньня чэмпіёна, удзельнікаў эўракубкаў і камандаў на паніжэньне).
Заўвагі:
  1. ^ «Гамарбю» кваліфікаваўся ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Швэцыі.
Гаспадары↓ \ Госьці→ АІК Вар Гам Гёт Гэк Гэл Кал Мал М’е Нар Сыр Фал Эль Эрэ Эст Юрг
АІК 1:0 3:0 2:0 0:1 2:0 0:1 2:2 1:0 1:4 1:0 1:1 1:2 0:2 0:1 0:1
Варбэрг 2:2 5:2 1:2 1:3 1:3 1:0 3:2 1:0 1:3 2:0 3:1 0:0 2:1 1:1 1:2
Гамарбю 0:2 1:0 1:1 1:1 2:2 3:3 2:2 4:2 0:1 0:0 1:1 2:2 3:0 2:0 1:1
Гётэборг 1:0 1:0 0:4 1:1 1:1 1:2 0:3 2:2 1:3 2:0 2:2 0:1 0:1 2:2 1:2
Гэкен 4:0 2:1 3:0 0:0 1:0 0:2 1:1 2:2 2:1 1:1 3:0 6:0 3:0 2:1 0:2
Гэльсынгборг 2:0 0:3 1:1 0:1 0:0 1:1 0:1 0:1 3:2 1:2 0:0 0:0 1:1 0:1 3:1
Кальмар 0:0 1:1 1:2 1:1 0:0 4:0 0:4 1:4 0:2 1:1 0:0 1:2 0:3 1:2 0:3
Мальмё 0:0 2:2 3:0 3:1 3:0 4:1 2:1 2:0 1:1 4:0 2:1 1:1 2:1 4:0 1:0
М’ельбю 3:1 2:3 2:1 1:1 3:1 3:2 2:2 2:2 2:0 1:1 0:1 0:5 1:0 3:0 2:1
Нарчэпінг 2:2 2:0 1:2 3:1 0:1 3:4 2:1 1:1 1:1 1:2 4:1 1:1 2:0 2:2 3:0
Сырыюс 0:0 3:3 3:1 2:2 2:2 3:1 2:2 2:5 0:1 4:2 2:1 1:1 2:1 2:3 0:2
Фалькенбэрг 1:1 2:0 1:3 0:3 1:1 2:2 0:2 0:1 2:3 3:3 1:2 1:3 2:1 0:1 3:2
Эльфсборг 2:2 3:3 2:2 0:0 1:1 2:1 3:1 1:0 2:2 2:1 3:3 4:2 1:1 0:1 1:0
Эрэбру 0:2 1:0 2:1 1:1 0:0 3:2 0:1 3:2 3:1 4:3 2:1 1:2 3:2 0:0 0:3
Эстэрсунд 1:2 0:4 1:3 0:4 2:2 0:0 2:0 1:2 0:1 2:4 0:2 2:1 0:1 0:0 1:1
Юргордэн 0:1 1:0 1:2 2:2 3:1 2:2 5:0 3:2 2:1 1:2 4:0 1:0 1:1 1:2 0:0
Крыніца: svenskfotboll.se
Легенда: Сіні = перамога каманды гаспадароў; Жоўты = нічыя; Чырвоны = перамога каманды гасьцёў.

Па заканчэньні сэзону прайшлі пераходныя матчы паміж «Кальмарам», які заняў 14-е месца ў Альсвэнскане, і «Ёнчэпінгс Сёдрай», трэцяй камандай Супэрэтану. Перамогу па суме дзьвюх сустрэч здабыў «Кальмар», і клюбы засталіся ў сваіх лігах.

Першы матч

9 сьнежня 2020
18:00
Ёнчэпінгс Сёдра 1:3 Кальмар Стадспарксвален, Ёнчэпінг
Судзьдзя: Магамэд Аль Гакім
Лёвэ, 3’ Справаздача Лёвэ, 11’ (аўтагол)
Рынг, 19’
Герэм, 55’

Матч у адказ

13 сьнежня 2020
13:00
Кальмар 1:0 Ёнчэпінгс Сёдра Гульдфогельн Арэна, Кальмар
Судзьдзя: Глен Нюбэрг
Фрэлінг, 80’ Справаздача

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]