Альпінізм

Альпінізм — від спорту, узыходжаньне на цяжкадаступныя горныя вяршыні ў спартыўных ці іншых мэтах. Афіцыйная гісторыя альпінізму пачынаецца з 1786 года (узыходжанне швайцарцаў Ж. Бальмы і М. Пакара на Манблан у Альпах). З 2-й паловы XIX стагоддзя ўзьнікаюць альпінісцкія клюбы ў Англіі, Аўстрыі, Італіі, Швайцарыі. Да канца XIX стагодзьдзя ў Альпах былі адолены многія вяршыні, пракладзены складаныя маршруты. Па меры вывучэньня і дасьледаваньня іншых горных сыстэм, удасканаленьня сродкаў зносін пашыралася геаграфія альпінізму, які актыўна разьвіваецца з 1950-х гадоў пасьля пакарэньня найвышэйшых вяршыняў сьвету.
Альпінізм патрабуе добрай фізычнай і спэцыяльнай падрыхтоўкі, спэцыяльнага адзеньня, абутку, харчаваньня для жыцьцезабесьпячэньня ва ўмовах высакагор’я і адпаведнага рыштунку (вяроўкі, ледарубы, скальныя і лёдавыя кручкі, карабіны і інш.) для страхоўкі спарцмэнаў. Пры ўзыходжаньні на вяршыні вышынёй больш за 8000 м часта выкарыстоўваюць кіслародныя апараты. У альпінізьме прынята клясыфікацыя маршрутаў паводле іх складанасьці (усяго 6 катэгорый). Альпінісцкую падрыхтоўку атрымліваюць у спэцыяльных альплягерах і школах. Узыходжаньне робяць, як правіла, у складзе групы, зь інструктарам або гідам-правадніком (на пачатковым этапе) ці самастойна. У горных раёнах дзейнічае спэцыяльная горнавыратавальная служба. Нацыянальныя фэдэрацыі і альпінісцкія саюзы розных краін аб’яднаны (з 1932) у Міжнародны саюз альпінісцкіх асацыяцый. Праводзяцца альпініяды.
На Беларусі альпінізм разьвіваецца з 1950-х гадоў. Дзейнічае з 1955 года фэдэрацыя альпінізму і скалалажаньня. З 1973 года праводзіцца першынство краіны па альпінізме.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 281-282 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6