Альмаэз Алі
| Альмаэз Алі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 жніўня 1996[1][2] (29 гадоў) | |
| Рост | 1,84 м | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Аль-Дугаіль[d] | |
| Нумар | 11 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015—2016 | ЛАСК Лінц | 7 (1) |
| 2016 | Культураль Леанэса[d] | 10 (1) |
| 2016— | Аль-Дугаіль[d] | 161 (56) |
| Зборныя | ||
| 2014—2015 | Катар (да 20)[d] | 9 (3) |
| 2016— | Катар | 125 (60) |
| 2016—2018 | Катар (да 23)[d] | 7 (6) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Альмаэ́з Алі́ (па-арабску: المعز علي; нар. 19 жніўня 1996 году) — катарскі футбаліст, нападнік клюбу «Аль-Дугаіль» і нацыянальнай зборнай Катару. Ёсьць капітанам клюбу. Не зважаючы на суданскае паходжаньне, выступае ў складзе зборнай Катару.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Алі нарадзіўся ў Судане, але яшчэ ў дзяцінстве пераехаў у Катар[3]. Гулец выховаўся ў катарскай акадэміі Эспайр, праз што здолеў некаторы час правесьці ў бэльгійскім клюбе «Ойпэн» у 2015 годзе[4].
У ліпені 2015 году далучыўся да табару аўстрыйскага клюбу ЛАСК. Свой першы і адзіны гол за галоўную дружыну клюбу забіў 27 лістапада 2015 году ў матчы супраць «Флярыдсдорфэру»[5]. Правёўшы нейкі час у Гішпаніі, павярнуўся ў Катар. З сэзону 2016—2017 гадоў выступаў за клюб «Аль-Дугаіль». Першы гол здабыў 27 верасьня 2016 году ў пераможным матчы супраць «Муайдару» (5:4).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Аль-Дугаіль»:
- Чэмпіён Катару: 2017, 2018, 2020, 2023
- Уладальнік Кубка Катару: 2018
- Уладальнік Кубка катарскай лігі: 2023
- Уладальнік Кубка эміра Катару: 2018, 2019
- Уладальнік Кубка шэйха Джасыма: 2016
Катар:
- Уладальнік Кубка Азіі: 2019, 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Almoez Ali Abdulla // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Almoez Ali // FBref (анг.)
- ↑ «Asian Cup: Qatar beats Saudi Arabia in first meeting on pitch since blockade». Middle East Eye.
- ↑ «Katar mit 6 KAS-Spielern». KAS Eupen.
- ↑ «LASK Linz-Floridsdorfer AC». Republica Sport.