Альбэрта Фэрнандэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альбэрта Фэрнандэс
Alberto fernandez presidente (cropped).jpg
Прэм'ер-міністар Аргэнтыны, Legislator of the City of Buenos Aires[d][1] і прэзыдэнт Аргентыны
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 красавіка 1959(1959-04-02) (61 год)
Буэнас-Айрэс, Аргентына
Партыя: Хустысыялісцкая партыя[2]
Дзеці: Estanislao Fernández[d]
Адукацыя: Унівэрсытэт Буэнас-Айрэса

Альбэрта Анхэль Фэрнандэс (2 красавіка 1959, Буэнас-Айрэс) — аргентынскі палітык, пераможца прэзыдэнцкіх выбараў 2019 году. Узначальваў урад краіны ў часы прэзыдэнцтва Нэстара Кіршнэра і, часткова, Крыстына Фэрнандэс дэ Кіршнэр. Пакінуў пасаду 23 ліпеня 2008 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

7 чэрвеня 2000 году быў абраны дэпутатам ад гораду Буэнас-Айрэс, ад партыі меншасьці «Acción por la República», якую ўзначальваў Дамінга Кавалья, міністар эканомікі ў адміністрацыі Фэрнанда дэ ла Руа. Ён адмовіўся ад гэтага месца пасьля прызначэньня яго кіраўніком ураду. Гэтую пасаду ён захоўваў да ліпеня 2008 году.

18 траўня 2019 году быў вылучаны на пасаду прэзыдэнта краіны на выбарах 27 кастрычніка 2019 году. Выбары ў Аргентыне праходзілі на фоне маштабнай незадаволенасьці палітыкай Маурысіё Макра, пры яго праўленьні ўзровень інфляцыі дасягнуў за год 56%, а колькасьць тых, хто жыве за рысай беднасьці, перавысіла траціну насельніцтва (35%). 28 кастрычніка 2019 году было абвешчана пра перамогу Фэрнандэса ў першым туры[3].

Перамога Фэрнандэса азначае, што экс-кіраўнік краіны Крысьціна Фернандэс дэ Кіршнэр стане віцэ-прэзыдэнтам. Кіршнэр кіравала Аргентынай са сьнежня 2007 па сьнежань 2015 году. Пасьля перамогі Макра на яе завялі крымінальную справу аб дзяржаўнай здрадзе. Па вэрсіі сьледзтва, яна і яе прыхільнікі нібыта пакрывалі верагоднага замоўніка тэракту ўлетку 1994 году ў будынку Аргентынскага габрэйскага культурнага цэнтру ў Буэнас-Айрэсе. Гэта быў самы маштабны тэракт у гісторыі Аргентыны: тады загінулі 85 чалавек, звыш 250 атрымалі раненьні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]