Альба Бэрлін
Выгляд
| Альба | ||
| Заснаваны | 1991 | |
|---|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Бэрлін, Нямеччына | |
| Арэна | Убэр-Арэна Зьмяшчальнасьць: 14 500 | |
| Чэмпіянат | Бундэсьліга | |
| Форма | ||
| Клюбныя колеры | ||
|
| ||
| Спасылкі | ||
| Афіцыйная бачына | ||
«А́льба» (па-нямецку: Alba) — нямецкі баскетбольны клюб з Бэрліну, які спаборнічае ў Бундэсьлізе і Эўралізе. Клюб быў заснаваны ў 1991 годзе і сёньня ёсьць найбуйнейшым нямецкім баскетбольным клюбам паводле колькасьці сябраў. Свае хатнія матчы «Альба» ладзіць на Убэр-Арэне. Каманда ўважаецца самай пасьпяховай нямецкай баскетбольнай камандай як ва ўнутраным, гэтак і на міжнародным узроўні. Зь сярэдняй наведвальнасьцю больш за 10 тысяч гледачоў за гульню, гэта таксама адзін з самых папулярных баскетбольных клюбаў у Эўропе. У 2013 годзе пра «Альбу» зрабілі сюжэт у дакумэнтальнай сэрыі ESPN «Баскетбольныя сталіцы». У 2014 годзе клюб стаў першай нямецкай баскетбольнай камандай, якая перамагла дзейнага чэмпіёна НБА «Сан-Антоніё Спэрз».
