Алеуцкія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алеуцкія астравы на мапе

Алеуцкія астравы — архіпэляґ на поўначы Ціхага акіяну (ЗША, штат Аляска).

Дугападобны ланцуг са 110 астравоў і мноства скал (даўжыня 1740 км) паміж паўастравамі Аляскай і Камчаткай. Плошча 37,8 тыс. км². Утвараюць 4 групы астравоў: Лісіныя, Андрэянаўскія, Пацучыныя, Блізкія.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць астравоў вульканічнага паходжаньня, вяршыні ўкрыты сьнягамі. Дзеючых вульканаў 25; самы высокі вулькан Шышалдзіна (2860 м) на востраве Унімак. Клімат марскі субарктычны, вільготны. Зіма цёплая, са сьнегападамі і частымі адлігамі. Лета халаднаватае, з туманамі. Сярэдняя тэмпэратура самага халоднага месяца (лютага) −1,4 °C, самага цёплага (жніўня) 11,9 °C. Ападкаў 1500 мм за год. Частыя штормы. Глебы субпалярныя, дзярнова-тарфяністыя і гарнатундравыя. Расьліннасьць: субарктычныя лугі, горныя тундры. Жывёльны сьвет: лісіца, марская выдра і сівуч (амаль зьнішчаны); на скалах птушыныя кірмашы, у прыбярэжных водах морж, цюлень і інш.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адкрыты ў XVIII ст. рускай экспэдыцыяй В. Бэрынґа і А. Чырыкава. Да 1867 году належалі Расеі, прададзены разам з Аляскай ЗША.

Насельніцтва і ґаспадарка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Насельніцтва — амэрыканцы, алеуты, крэолы. Галоўны населены пункт — Адак (на аднайменным востраве).

Вядзецца рыбалоўства, пушны промысел, зьверагадоўля (блакітны пясец).

Ваенна-марская база ЗША Датч-Гарбар (на востраве Уналашка).

Астравы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Жмойдзяк Р. Алевуцкія астравы // Беларуская энцыкляпэдыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Алеуцкія астравысховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Алеутские острова (рас.) // Военная энциклопедия: [В 18 т.] / Под ред. В. Ф. Новицкого и др. — СПб.: Т-во И. Д. Сытина, 1911—1915.