Алесь Місуна

Місуна Алесь (Місуна Аляксандр Аляксандравіч) — беларускі эканаміст, пісьменнік
Нарадзіўся 6 сакавіка 1951 года ў вёсцы Зані Мядзельскага раёна Маладэчанскай (зараз Мінскай) вобласьці у сям’і настаўніка. Пасьля нараджэньня бацькі адразу з’ехалі з Заняў і жылі ў розных вёсках раёна, куды накіроўвалі бацьку. Усё сьвядомае дзяцінства прайшло ў засьценку Маргі (пасьля 1961 года — Леанардова). Вучыўся у Дзягільскай васьмігадовай, Мядзельскай сярэдняй школе. У 1968 годзе паступіў у Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (зараз Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт). Пасьля заканчэньня інстытута (у 1972 г.) працаваў выкладчыкам у Навапольскім сельскагаспадарчым тэхнікуме (зараз коледж). Пасьля вучобы ў асьпірантуры працаваў выкладчыкам у інстытуце народнай гаспадаркі, пазьней Беларускім эканамічным універсітэце (да 1994 года). Кандыдат эканамічных навук (1979 г.), дацэнт (1984 г.). Навуковыя інтарэсы — Тэорыя аканамічнага аналіза, Эканамічны аналіз дзейнасьці прадпрыемстваў. Аўтар больш 100 апублікаваных навуковых і навукова-метадычных прац. Пасьля 1994 года працаваў у банку «Беларусь», Беларусбанку, Белкамбанку, Апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Прэзідыуме Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь. Першыя літаратурныя творы (вершы) напісаў у студэнцкія гады. Аднак сур’ёзна літаратурнай творчасьцю заняўся пасьля выхаду на пенсію. Аўтар кніг «Дзякуй за неба. Вершы і проза» (2019 г.), «Простыя людзі» (2019 г.), "Яскі дзяцінства: дзе люляла гарлачыкі Жэсніца" (2025 г.). Друкаваўся ў часопісах «Дзеяслоў», «Наша вера», шматтыражных газетах. Шмат твораў размяшчае на сваіх старонках ў Facebook і Telegram. Зараз жыве ў вёсцы Багушова Мінскага раёна, што каля ракі Менка, якая дала назву старажытнаму Менску.
Узнагароды: Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011 г.)
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|