Алесандра Д’яманці
| Алесандра Д’яманці | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 2 траўня 1983[1][2] (43 гады) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1999—2007 | Прата[d] | 72 (23) |
| 2000—2001 | → Эмпалі | 0 (0) |
| 2001—2002 | → Фучэк’ё[d] | 24 (3) |
| 2003 | → Фіярэнтына | 3 (0) |
| 2004—2006 | → Альбіналефэ[d] | 26 (0) |
| 2007—2009 | Ліворна | 63 (24) |
| 2009—2010 | Ўэст Гэм Юнайтэд | 28 (7) |
| 2010—2011 | Брэшыя | 32 (6) |
| 2011—2014 | Балёньня | 83 (19) |
| 2014 | Гуанчжоў[d] | 24 (4) |
| 2015—2016 | → Ўотфард | 3 (0) |
| 2015 | → Фіярэнтына | 11 (2) |
| 2016 | → Аталянта | 16 (1) |
| 2016—2017 | Палерма | 31 (1) |
| 2018 | Пэруджа | 13 (2) |
| 2018—2019 | Ліворна | 32 (10) |
| 2019—2023 | Ўэстэрн Юнайтэд[d] | 82 (11) |
| Зборныя | ||
| 2010—2013 | Італія | 17 (1) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2026— | Чэзэна | |
Алеса́ндра Д’яма́нці (па-італьянску: Alessandro Diamanti; нар. 2 траўня 1983 году, Прата, Італія) — колішні італьянскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Раньнія гады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Алесандра Д’яманці зьяўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі «Санта-Лючыя», дзе працаваў ягоны бацька, Лючана, які ў свой час выхаваў іншага вядомага футбаліста — Крыстыяна В’еры[3]. Улетку 1997 году Д’яманці перайшоў у клюб «Прата»[4]. І праз тры сэзоны, 14 траўня 2000 году дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў матчы супраць «Навары» (0:0). 2 ліпеня 2000 году Алесандра быў арандаваны «Эмпалі». Пасьля заканчэньня першынства, Д’яманці вярнуўся ў «Прата», дзе 19 жніўня 2001 году згуляў сваю першую сустрэчу ў Кубку Італіі супраць «К’ева»[5]. 26 верасьня 2001 году Алесандра быў арандаваны клюбам сэрыі D «Фучэк’ё»[6], дзе правёў 24 гульні й забіў 3 галы. Улетку 2002 году паўабаронца ў чарговы раз вярнуўся ў «Прата», дзе згуляў толькі дзьве сустрэчы.
1 студзеня 2003 году Д’яманці быў арандаваны, з правам выкупу кантракту, дублем «Фіярэнтыны». Там ён дэбютаваў 16 лютага 2003 году ў матчы супраць «Імалезэ». «Фіярэнтына», аднак, прыняла рашэньне не выкупляць кантракт Алесандра з-за двух эпізодаў узьнікненьня ў футбаліста прыступаў пнэўматораксу[7]. Пасьля гэтага ён вярнуўся ў «Прата», зь якім падпісаў 5-гадовы кантракт. 5 ліпеня 2004 году Д’яманці падпісаў трохгадовы кантракт з клюбам «Альбіналефэ», што выкупіў палову правоў на футбаліста. Там ён дэбютаваў 2 кастрычніка ў матчы супраць «Бары» (1:1). Усяго за сэзон Алесандра правёў 18 сустрэч. У першай палове наступнага сэзону гулец рэдка выходзіў на поле, і 31 студзеня ён быў арандаваны сваім былым клюбам, «Прата»[8].
«Ліворна»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]9 ліпеня 2007 году Д’яманці перайшоў у клюб Сэрыі А, «Ліворна»[9]. 25 жніўня ён дэбютаваў у асноўным складзе, выйшаўшы на замену ў матчы супраць «Ювэнтуса», дзе ягоная каманда прайграла зь лікам 1:5. 24 лютага 2008 году Алесандра забіў першы мяч за клюб, забіўшы са штрафнога ў матчы супраць «Напалі».
«Ўэст Гэм Юнайтэд»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]28 жніўня 2009 году Д’яманці быў набыты ангельскім клюбам «Ўэст Гэм Юнайтэд», падпісаўшы кантракт на 5 гадоў[10]. 12 верасьня ён дэбютаваў у складзе каманды ў матчы супраць «Ўігана Атлетыка» (0:1).
«Брэшыя»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля таго, як «Ўэст Гэм» узначаліў Абрагам Грант, Д’яманці правёў яшчэ адзін матч за клюб і перайшоў у «Брэшыю» за 2,2 млн эўра; кантракт быў падпісаны да 2015 году[11]. 29 жніўня ён дэбютаваў у складзе клюбу ў матчы супраць «Пармы» (0:2).
«Балёньня»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]1 жніўня 2011 году Алесандра перайшоў у склад «Балёньні», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 1,5 мільёны эўра[12].
«Гуанчжоў Эвэргранд»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]7 лютага 2014 году «Балёньня» і «Гуанчжоў Эвэргранд» афіцыйна абвесьцілі пра складаньне дамовы між клюбамі на пераход гульца ў кітайскі клюб з трансфэрным коштам 6,9 млн эўра[13].
Міжнародная кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]14 лістапада 2010 году Д’яманці быў выкліканы ў склад зборнай Італіі[14]. 17 лістапада ён дэбютаваў у складзе каманды ў сустрэчы супраць зборнай Румыніі, дзе правёў першы тайм і быў заменены Даніелем Дэ Росі. Сустрэча скончылася ўнічыю 1:1[15].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Гуанчжоў Эвэргранд»:
- Чэмпіён Кітаю: 2014
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Alessandro Diamanti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Alessandro Diamanti // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Quegli anni nel Santa Lucia, il club di Vieri e Paolo Rossi. gelocal.it
- ↑ Diamanti acquistato dal Santa Lucia Il Prato investe sui giocatori di origine locale. quotidianiespresso.it
- ↑ Prato, un tempo da grande protagonista Lanieri tre volte vicini al gol, poi il Chievo passa solo dal dischetto. gelocal.it
- ↑ Prato scatenato, altri due validi acquisti Presi Claudio Vago e Fabio Secci Diamanti ceduto al Fucecchio. quotidianiespresso.it
- ↑ Diamanti (ex Prato) ricoverato a Pesaro in osservazione. gelocal.it
- ↑ Diamanti: ho fatto una scommessa. quotidianiespresso.it
- ↑ Diamanti, Baggio la sua stella. quotidianiespresso.it
- ↑ «Вест Хэм» приобрел нападающего «Ливорно» Диаманти. sports.ru
- ↑ Диаманти перешел из «Вест Хэма» в «Брешию». sports.ru
- ↑ Дьяманти пополнил «Болонью». sportbox.ru
- ↑ 恒大官方宣布迪亚曼蒂加盟. sohu.com
- ↑ Balzaretti, Diamanti, Ledesma e Ranocchia le novità tra i 23 azzurri. figc.it
- ↑ Italia in sonno: 1-1 con la Romania. mediaset.it
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на EPSN Soccernet
- Профіль на tuttocalciatori.net
- Нарадзіліся 2 траўня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Таскане
- Футбалісты клюбу «Прата»
- Футбалісты клюбу «Эмпалі»
- Футбалісты клюбу «Фіярэнтына» Флярэнцыя
- Футбалісты клюбу «Ліворна»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Гэм Юнайтэд»
- Футбалісты клюбу «Брэшыя»
- Футбалісты клюбу «Балёньня»
- Футбалісты клюбу «Гуанчжоў Эвэргранд»
- Футбалісты клюбу «Ўотфард»
- Футбалісты клюбу «Аталянта» Бэргама
- Футбалісты клюбу «Палерма»
- Футбалісты клюбу «Пэруджа»
- Футбалісты клюбу «Ўэстэрн Юнайтэд» Мэльбурн
- Футбалісты зборнай Італіі
- Футбалісты клюбу «Чэзэна»
- Італьянскія футбалісты