Алесандра Бастоні
| Алесандра Бастоні | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 13 красавіка 1999[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 190 см[2] | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Інтэрнацыянале | |
| Нумар | 95 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2016—2017 | Аталянта | 3 (0) |
| 2017— | Інтэрнацыянале | 189 (6) |
| 2017—2018 | → Аталянта | 4 (0) |
| 2018—2019 | → Парма | 24 (1) |
| Зборныя | ||
| 2018—2019 | Італія (да 21)[d] | 12 (1) |
| 2020— | Італія | 41 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Алеса́ндра Басто́ні (па-італьянску: Alessandro Bastoni; нар. 13 красавіка 1999 году) — італьянскі футбаліст, цэнтральны абаронца клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі. Уважаецца адным з найлепшых цэнтральных абаронцаў у сьвеце, вядомы сваімі дасканалымі падкатамі і здольнасьцю абыходзіцца зь мячом[3][4].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Бастоні прайшоў праз розныя ўзроставыя групы ў Бэргама, перш чым далучыцца да моладзевай каманды Прымавэры, дзе замацаваўся як асноўны цэнтральны абаронца. Упершыню трапіў у заяўку першай каманды 30 кастрычніка 2016 году на матч «Аталянты» супраць «Джэноа». Дэбют футбаліста прыпаў на матч Кубак Італіі, які ладзіўся месяцам пазьней. У ім бэргамцы гулялі супраць «Пэскары». Бастоні правёўшы на полі ўвесь матч, які скончыўся перамогай ягонай каанды зь лікам 3:0. 22 студзеня 2017 году абаранца запачаткаваў кар’еру ў матчы Сэрыі А ў гульні супраць «Сампдорыі» (1:0). Футбаліст згуляў усе 90 хвілінаў матчу.
31 жніўня 2017 году «Інтэрнацыянале» афіцыйна абвесьціў аб падпісаньні з Бастоні кантракту, што каштавала мілянцам 31 мільён эўра[5]. У той жа дзень было пацьверджана, што ён застанецца ў «Аталянце» на правах арэнды яшчэ на два сэзоны[6]. 14 ліпеня 2018 году «Інтэрнацыянале» датэрмінова вярнуў Бастоні з арэнды і працягнуў зь ім кантракт да 2023 году. Улетку 2018 году ў рамках дамовы пазыкі абаронца сэзон правёў у складзе «Пармы»[7].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Яшчэ з маладога веку прыцягваўся да выступаў за зборныя Італіі розных узростаў. Упершыню атрымаў выклік у нацыянальную зборную Італіі ад галоўнага трэнэра Рабэрта Манчыні на матчы Лігі нацыяў супраць зборных Босьніі і Герцагавіны ды Нідэрляндаў у верасьні 2020 году. Дэбютаваў у складзе зборнай 11 лістапада, зьвіўшыся ў першай адзінаццатцы ў таварыскім матчы супраць зборнай Эстоніі. Гэты матч ладзіўся ў Флярэнцыі і скончыўся перамогай гаспадароў зь лікам 4:0.
Дасягеньні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Інтэрнацыянале»:
- Чэмпіён Італіі: 2021, 2024
- Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2021, 2022, 2023
Італія:
- Чэмпіён Эўропы: 2020
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Alessandro Bastoni // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://www.inter.it/it/squadra/G1033/alessandro-bastoni
- ↑ «The 25 best centre backs in world football — ranked». 90min.com.
- ↑ Collins, Luke; Bishop, Callum (29.03.2024). «The 10 best centre-backs in world football right now have been ranked». GiveMeSport.
- ↑ «Transfer news: Inter paid €31m for Bastoni». Calcio Mercato.
- ↑ «Alessandro Bastoni All’Inter Ma Nerazzurro Fino Al 30 Giugno 2019». Atalanta B.C.
- ↑ «Ufficale: Parma, tris d’acquisti dall’Inter: Biabiany, Dimarco e Bastoni». TUTTOmercatoWEB.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код] Інтэрнацыянале — цяперашні склад |
|---|
|
1 Зомэр · 2 Думфрыс · 6 дэ Врэй · 7 Зялінскі · 8 Сучыч · 9 Цюрам · 10 Л. Мартынэс · 11 Энрыке · 12 Дзі Джэнара · 13 Х. Мартынэс · 14 Бані · 15 Ачэрбі · 16 Фратэзі · 17 Дыюф · 20 Чалганоглу · 22 Мхітаран · 23 Барэльля · 25 Аканджы · 30 Аўгусту · 31 Бісэк · 32 Дымарка · 36 Дарміян · 42 Палясіяс · 94 Эспазыта · 95 Бастоні · Трэнэр: Ківу |