Перайсьці да зьместу

Алена Сотнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алена Сотнік
27 лістапада 2014 — 29 жніўня 2019
з 26 студзеня 2015
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 21 сьнежня 1982(1982-12-21) (41 год)
Партыя:
Адукацыя:

Але́на Сярге́еўна Со́тнік (нар. 21 сьнежня 1982, Кіеў) — украінскі юрыст і палітык, народны дэпутат Украіны VIII скліканьня ад Аб’яднаньня «Самапомач». Сакратар Камітэту, старшыня падкамітэту па пытаньнях адаптацыі ўкраінскага заканадаўства да заканадаўства Эўрапейскага Хаўрусу, забесьпячэньні адпаведнасьці абавязальніцтвам Украіны ў рамках Рады Эўропы і ацэнкі адпаведнасьці законапраектаў міжнародна-прававым абавязацельствам Украіны ў сфэры эўрапейскае інтэграцыі Камітэту Вярхоўнай Рады Ўкраіны па пытаньнях эўрапейскай інтэграцыі[2].

Адвакат Нябеснай сотні, удзельніца Цэнтру юрыдычнай дапамогі для пацярпелых падчас падзеяў на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве. Каардынавала шэраг праектаў па абароне правоў дзяцей.

  1. ^ а б http://itd.rada.gov.ua/mps/info/page/18010
  2. ^ Сотник Олена Сергіївна // Офіційний портал Верховної Ради України  (укр.)