Алена Амялюсік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Алена Амялюсік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася6 лютага 1989(1989-02-06) (35 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыявэлягоншчыца

Алена Амялюсік (нар. 6 лютага 1989 году, Бабруйск) — беларуская раварыстка. Чэмпіёнка сьвету 2015 году ў каманднай гонцы. Пераможца гонкі «Gracia Orlova» ў 2015 годзе.

На «Джыра»-2012 заняла 12-е месца ў агульным заліку, 2-е — у моладзевым заліку. Другое месца ў агульным заліку шматдзёнкі «Тур Лімузэю»-2012. У 2012 годзе 33 разы ўваходзіла ў дваццатку найлепшых на этапах розных гонак.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў групавой гонцы на шашы, дзе заняла 15 месца з 66-ці[1].

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 году, дзе заняла 13 месца ў групавой гонцы і 11 месца ў гонцы з разьдзельным стартам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]