Алег Васількоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Алег Карчак-Крыніца-Васількоўскі
Алег Пятровіч Карчак-Крыніца-Васількоўскі
28 кастрычніка 187912 студзеня 1944
Oleg Petrovich Vasilkovskiy.jpg
Месца нараджэньня Фальварак Сьцепаніца, Прыхабская воласьць, Себескі павет, Віцебская губэрня, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Томск, СССР
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя,
Расейская рэспубліка,
Беларуская Народная Рэспубліка
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1901—1921
Званьне генэрал-лейтэнант
Камандаваў Петраградзкая вайсковая акруга
Бітвы/войны Расейска-японская вайна
Першая сусьветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расеі
Узнагароды Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені, Ордэн Сьвятога Ўладзімера 3 ступені зь мячамі, Ордэн Леапольда зь мячамі, Залатая зброя «За адвагу»

Але́г Пятровіч Васількоўскі, Але́г Карча́к-Крыні́ца-Васількоўскі (па-француску: Oleg Vassilkovsky, па-расейску: Олег Петрович (Карл Карлович) Васильковский, па-эстонску: Oleg Vassilkovski; 28 кастрычніка 1879, Віцебская губэрня — 12 студзеня 1944, Томск) — беларускі генэрал Расейскай імпэрыі й Беларускай Народнай Рэспублікі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў сям’і казачага афіцэра Пятра Карлавіча Васількоўскага й М. П. Віславух-Кржываблоцкай. У 1901 годзе скончыў Мікалаеўскую кавалерыйскую вучэльню з адрозьненьнем у чыне харунжага. Выпушчаны ў лейб-гвардыі Казачы полк. Удзельнік расейска-японскай вайны 1904—1905 у шэрагах 2-га Верхняўдзінскага палку Забайкальскага КВ. На 1 студзеня 1909 году сотнік лейб-гвардыі Казачага палку.

Узнагароджаны шэрагам узнагародаў, у тым ліку ордэнам сьв. Георгія 4-й ступені й «Залатой зброяй». У 1912 годзе ў гонар стагодзьдзя вызваленьня Расеі ад напалеонаўскіх войскаў яму быў падараваны Найвышэйшы падарунак — залаты гадзіньнік з імпэратарскім гербам. У 1913 годзе — у гонар 100-годзьдзя бітвы пад Ляйпцыгам — вялікі князь Мікалай Мікалаевіч падараваў яму залатую шаблю са сваёй манаграмай, нанесенай золатам на клінку.

Першая сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З пачаткам Першай сусьветнай вайны Васількоўскі падае рапарт аб яго пераводзе на фронт і атрымлівае прызначэньне ў 3-й Данскі казачы полк, а 19 жніўня 1914 году атрымлівае ў часавае камандаваньне 19-ы Данскі казачы полк. 26 жніўня 1914 году ягоны полк атакаваў нямецкія пазыцыі й узяў станцыю Мукашаў. За гэту ўдалую апэрацыю полк атрымаў 319 салдацкіх георгіеўскіх крыжоў і адмысловую падзяку ў загадзе па 1-й войскі. У лютым 1915 за бой пад Праснышам і вёскай Бартнікі Васількоўскі быў узнагароджаны ордэнам Сьвятога Ўладзімера 3-й ступені зь мячамі. За бой 2 сакавіка 1915 году й узяцьце ў палон дзьвюх рот немцаў з чатырма кулямётамі атрымаў званьне палкоўніка й быў зацьверджаны ў пасадзе камандзіра палка. 11 чэрвеня 1915 году полк удзельнічаў у бітве зь нямецкай брыгадай, у склад якой уваходзілі адборныя 7-ы Кірасірскі й 8-ы Ўланскія палкі. Бітва была крывепралітнай і полк Васількоўскага страціў 18 афіцэраў з 24 і 179 казакоў. Затое трафэямі была ўзята 5-гарматная батарэя й 4 кулямёты. За гэты подзьвіг полк атрымаў адмысловае манархава спрыяньне, а Васількоўскі атрымаў званьне генэрал-маёра. За гэту бітву ён таксама быў узнагароджаны бэльгійскім ордэнам Сьвятона Леапольда зь мячамі. Гэты ордэн яму быў уручаны праз бэльгійскага консула толькі ў 1926 годзе ў Эстоніі. 2 верасьня 1915 году ён камандаваў ужо брыгадай, якая складалася з 19-га й 26-га Данскіх казачых палкоў 4-й Данской казачай дывізіі.

Пасьля рэвалюцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас Лютаўскай рэвалюцыі знаходзіўся ў складзе 12-га войска Радко-Дзьмітрыева, які камандзіраваў яго ў Петраград, дзе Васількоўскі арганізаваў Зьвяз георгіеўскіх кавалераў.

19 ліпеня 1917 году быў прызначаны на пасаду галоўнакамандуючага Петраградзкай ваеннай акругі. Пасьля здушэньня «карнілаўскага мецяжу» палучыў званьне генэрал-лейтэнанта й быў адпраўлены ў адстаўку. Затым браў удзел у фармаваньні ударных частак Расейскага войска.

З 10 верасьня/28 жніўня 1917 году — у распараджэньні Ваеннага Міністра.

Браў удзел у антыбальшавіцкім паўстаньні ў Яраслаўлі ў войсках генэрала Карпава. Пасьля разгрому паўстаньня Васількоўскаму атрымалася схавацца й хавацца на працягу году. Неаднаразова быў арыштаваны, але кожны раз яго адпускалі. З 30 жніўня 1919 году ў Фінляндыі[1]. Быў у Юдзеніча, але прызначэньне ў Паўночна-заходняе войска не атрымаў. У 1920 годзе пераехаў у Эстонію. Займаўся гандлем, адкрыў майстэрню па рамонце марскіх судоў. Супернічаў з генэралам Аляксеям Баіавым, імкнучыся да кіруючай ролі сярод расейскіх ваенных эмігрантаў у Эстоніі.

Пастановай міністра ўнутраных справаў ад 9 сакавіка 1923 году Васількоўскаму было прадпісана пакінуць Эстонію. Але высылка была заменена на ссылку ў Пярну, адкуль ён быў вызвалены 5 студзеня 1924 году.

Генэрал БНР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1919 годзе ўзначаліў дыпляматычную місію БНР у Прыбалтыцы й узначальваў яе да 1920 году, пасьля чаго ў траўні 1920 году ён прыбыў ў Хэльсынкі, як афіцыйны прадстаўнік БНР. Тут ён наладзіў сувязь зь фінскім палкоўнікам зь меркаванымі беларускімі каранямі Юр’ё Эльфэнгрэнам. 25 чэрвеня 1920 году ён атрымлівае афіцыйныя паўнамоцтвы ваенна-дыпляматычнага прадстаўніка БНР пры ўрадзе Фінляндыі, а Юр’ё Эльфэнгрэн — яго дарадцы. Вядома таксама, што Алег Васількоўскі вёў перамовы зь лідэрамі Антанты аб прызнаньні Беларускай Народнай Рэспублікі.

Зь ліста Васіля Захаркі (кіраўніка дэлегацыі БНР для перамоваў з Савецкай Расеяй, Рэвель) Вацлаву Ластоўскаму (прэм’ер-міністру БНР, Рыга) за 21 чэрвеня 1926 году[2], у прыватнасьці, паведамлялася:

« «…Зараз іншая справа — гэта прыезд сюды Генэрала Васількоўскага з палкоўнікам. Усю інфармацыю яны перададуць Вам вусна. Зь іх словаў я бачу, што генэрал вельмі цьвёрда стаяў на глебе нашай дзяржавы, вёў барацьбу з ворагамі й як нельга лепш асьвятляў наша пытаньне перад прадстаўнікамі Антанты, на працягу 8 месяцаў, ня ўзяўшы ад нас, да гэтай пары, ні гроша. Самі разумееце, што павінна адказаць яму Бацькаўшчына…»

«…Я ўжо сказаў, што паважаны генэрал зь вельмі сур’ёзным палкоўнікам перадасьць Вам, пра што мы гутарылі зь Міністрам замежных справаў…»

«…Пры прызначэньні генэрала прадстаўніком у Фінляндыі палкоўнік мог бы быць дараднікам. Я добра ведаю, што пры разглядзе гэтага пытаньня Вы затрымаецеся на беларускай мове. Але што рабіць, калі зараз мы ня можам абставіць нашы ўстановы як бы гэтага жадалася.

Людзі шчыра вялі нашу працу на інтэрнацыянальнай [мове], на мове расейскай і францускай [мовах, на якіх размаўляў Юр’ё Эльфэнгрэн] і хай працягваюць яе…»

«…Яшчэ больш просім, каб не было адмоўлена ў прызначэньні генэрала нашым паўнамоцным дыпляматычным прадстаўніком у Фінляндыі, а дараднікам палкоўніка Эльфэнгрэна, вельмі здольнага чалавека, добра знаёмага з нацыянальнымі рухамі народаў. Ён беларус Менскай губэрні.»

«…Як у Фінляндыі, так і тут, у генэрала й палкоўніка шмат знаёмых, якія могуць што-небудзь зрабіць.»

«З-за таго, што генэрала ў Латвію не пускаюць, да Вас едзе па фінляндзкім пашпарце падавец гэтага ліста палкоўнік Эльфэнгрэн. Ён таксама ў курсе ўсіх справаў.»

«Я вельмі прашу не затрымоўваць яго больш аднаго-двух дзён. Каб такім чынам даць яму магчымасьць вярнуцца да майго ад’езду.»

«Зь ім жа дашліце мне й усю апошнюю інфармацыю…»

«…Ужо за гэты час як Васількоўскі, так і падавец ліста палкоўнік Эльфэнгрэн, шмат прынесьлі карысьці нашай справе тым, што інфармавалі ўсіх замежнікаў.»

«Палкоўнік Вам перадасьць, што кажуць пра нас у Маскве.»

«Палкоўнік і да Вас едзе за свой рахунак. Грошай ён ня просіць, але будзьце добрыя, добра яго прыміце й дайце ўсе паперы, якія палегчылі б працу…»

»

Зь ліста Яна Чарапука (кіраўнік дэлегацыі БНР для перамоў з Савецкай Расеяй, Рэвель) Вацлаву Ластоўскаму (прэм’ер-міністру БНР, Рыга) за 21.06.1927[3], паведамлялася:


« «…Тым часам да Вас едзе палкоўнік Эльфэнгрэн па справе генэрала Васількоўскага — гэтыя асобы пакінулі ў мяне ўражаньне вельмі добрае. Людзі, мабыць, выдатныя дзяржаўнікі й на першы погляд шчыра адданыя нашай справе. Імкніцеся й Вы іх выкарыстоўваць». »
Шыльда Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі і Эстоніі

Пасьля Фінляндыі Васількоўскі накіроўваецца зноў у Эстонію, дзе 30 кастрычніка 1920 году становіцца надзвычайным амбасадарам БНР у Эстоніі[4]. У гэты час у Эстонію накіроўваецца мноства беларусаў, пераважна з-за палітычных матываў. 25 студзеня 1920 году намаганьнямі пераведзенага з Тамэрфорсу консула БНР у Фінляндыі Мікалая Чарвякова пры ўрадзе Эстоніі была зарэгістравана першая арганізацыя беларускай дыяспары ў Эстоніі — Беларускі нацыянальны камітэт у Рэвелі — «Рада».

Галоўнымі мэтамі «Рады» зьяўляліся аб’яднаньне эстонскіх беларусаў вакол Вайскова-дыпляматычнай місіі БНР у Рэвелі, захаваньне і падтрымка беларускай нацыянальнай культуры і мовы, а таксама дапамога ўцекачам зь Беларусі і былым вайскоўцам-беларусам з Паўночна-Заходняй Арміі Юдзеніча. «Рада» садзейнічала рэгістрацыі беларусаў і набыцьцю імі грамадзянства БНР. За кароткі пэрыяд ад кастрычніка 1919 году па чэрвень 1920 году. Вайскова-дыпляматычнай місіяй БНР быў выдадзены 991 пашпарт і зарэгістравана больш за тысячу грамадзян БНР[5].

У эміграцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Васількоўскі так і застаўся жыць у Эстоніі, дзе ўдзельнічаў у культурным жыцьці беларускай і расейскай эміграцыі. Удзельнічаў у стварэньні Зьвязу расейскіх зьнявечаных ваяроў-эмігрантаў у Эстоніі. У 1930 годзе абраны яго старшынём, але па чыньніку хваробы Васількоўскага гэтую пасаду часова займаў Л. Алік. Таксама ў 1930 годзе пры падтрымцы Васількоўскага быў арганізаваны Зьвяз узаемадапамогі чыноў былога Паўночна-заходняга войска й расейскіх эмігрантаў у Эстоніі, старшынём якога ён зьяўляўся да закрыцьця зьвязу ў 1936 годзе.

Арышт і сьмерць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1 ліпеня 1940 году пасьля анэксіі Эстоніі СССР арыштаваны органамі НКУС у Таліне. 9 траўня 1941 году прысуджаны да найвышэйшай меры пакараньня. 12 жніўня 1941 году прысуд быў заменены на 10 гадоў зьняволеньня па чыньніку псыхічнага засмучэньня[6]. 12 студзеня 1944 загінуў у Томскім лягеры №6[7].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дадатковыя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Самы малады генэрал царскай арміі на пачатак Першай сусьветнай вайны.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The Times. London, Greter London. England. Tuesday, September, 1919. Page 10.
  2. ^ Архіў БНР (ф. 582, оп. 1, д. 45, лл. 38а-h).
  3. ^ Архіў БНР (ф. 582, оп. 1, д. 45, лл. 39 і об.).
  4. ^ «Эстонскі Дзяржаўны Архіў» ERA.957.11.259 Väljavõtted Läti ajakirjandusest Valgevene ja Poola vahekorra kohta ning kirjavahetus Valgevene Rahvavabariigiga, Vene missiooni ja sõjaväelise esindusega Valgevene sõltumatuse, poliitilise hoiaku ja teistes poliitilistes küsimustes. Piirdaatumid:10.01.1920-30.10.1920.
  5. ^ БЕЛАРУСКАЯ ДЫЯСПАРА Ў КРАІНАХ БАЛТЫІ.
  6. ^ ERAF.129SM.1.28966 Pealkiri: VASSILKOVSKI Oleg Pjotr (1879). Kirje sisestatud: 31.05.2006.
  7. ^ ERAF.2-M/О.1.188 Pealkiri: VASSILKOVSKAJA, Lidia Aleksei t. Tallinn. Kirje sisestatud: 21.12.2005.

Сачыненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беседа с генералом О. П. Васильковским. Сост. Г. Г-ов, ред. Н. Н. Иванов. Новая Россия, №№164-168 15-20.10.1919. Ревель(Tallinn)// Перадрук: Кто наш главный враг? Выдавец А. И. Иванов. Tallinn. 1922. С. 9—31.
  • Васильковский О. П. Карфаген должен быть разрушен. Надрукавана: Кто наш главный враг? Выдавец А. И. Иванов. Tallinn. 1922. С. 46—47.
  • Васильковский О. П. Кто они? 31 июля 1922 году г. Ревель. Надрукавана: Въ единении сила. Выдавец А. И. Иванов. Tallinn. 1922. С. 17—20.
  • Васильковский О. П. Обращение к бывшим воинским чинам Северо-Западной армии. Вести дня. Tallinn. № 92(3155). 24/04/1936.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]