Алег Асухоўскі
| Алег Асухоўскі | |
| па-ўкраінску: Олег Іванович Осуховський | |
Алег Асухоўскі | |
| Народны дэпутат Украіны | |
|---|---|
| 12 сьнежня 2012 — 29 жніўня 2019 | |
| Прэзыдэнт | Віктар Януковіч, Аляксандар Турчынаў (в.а.) Пятро Парашэнка Уладзімер Зяленскі |
| Асабістыя зьвесткі | |
| Нарадзіўся | 18 чэрвеня 1978 (48 гадоў) Вялікаселкі Каменка-Бускі раён Львоўская вобласьць УССР, СССР |
| Партыя | УА «Свабода» (з 1998) |
| Адукацыя | |
| Дзеці | Дарына Вікторыя |
Алег Іванавіч Асухоўскі (па-ўкраінску: Олег Іванович Осуховський) — украінскі палітык, Народны дэпутат Украіны 7-га і 8-га скліканьня. Кіраўнік ГА «Люстрацыя».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 18 чэрвеня 1978 году ў вёсцы Вялікаселкі Каменка-Бускага раёну Львоўскай вобласьці. Скончыў сярэднюю школу ў Вялікаселцы, а ў 2007 годзе — эканамічны факультэт Львоўскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «фінансы і крэдыт». Чалец УА «Свабода» з 1998 году. Працаваў памочнікам народнага дэпутата Алега Цягнібока. У 2010 годзе абраны дэпутатам Ровенскай абласной рады па акрузе ў горадзе Роўна. У 2012 годзе быў вылучаны па квоце УА «Свабода» як адзіны кандыдат ад апазыцыйных сілаў ў 152 акрузе (горад Роўна), дзе і здабыў перамогу. Яго падтрымалі 40 705 выбаршчыкаў ці 39,75%[1]. Актыўны ўдзельнік Эўрамайдану ў Кіеве[2]. На выбарах ў Парлямент 2014 году ізноў абраны дэпутатам па 152 акрузе з вынікам 24,51%[3]. Балятаваўся і на выбарах ў Парлямент 2019 году, але саступіў Аляксандру Кавальчуку ад «Слугі народу». Асухоўскі атрымаў другі вынік — 13,93%[4]. На мясцовых выбарах 2020 году балятаваўся на пасаду гарадзкога галавы Роўна, атрымаў чацьверты вынік — 8,3%[5]. На тых жа выбарах быў абраны дэпутатам Ровенскай гарадзкой рады па сьпісе УА «Свабода».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Одномандатний виборчий округ №152 (Рівненська область) (укр.)
- ↑ Троє нардепів від Рівненщини постраждали на Євромайдані у Києві (укр.)
- ↑ Одномандатний виборчий округ №152 (Рівненська область) (укр.)
- ↑ Відомості про підрахунок голосів виборців в одномандатному виборчому окрузі №152 (Рівненська область) (укр.)
- ↑ Вибори-2020 у Рівному: попередні результати голосування, явка та порушення