Анатоль Астрэйка
| Анатоль Астрэйка | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Акім Пятровіч Астрэйка |
| Нарадзіўся | 11 (24) ліпеня 1911 |
| Памёр | 23 жніўня 1978 (67 гадоў) |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | пісьменьнік, перакладнік, дзіцячы пісьменьнік, журналіст, паэт |
| Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
| Жанр | сатыра, песенная лірыка |
| Мова | беларуская мова |
| Дэбют | 1929 |
| Узнагароды | |
Анато́ль Астрэ́йка, сапраўднае імя Акі́м Пятро́віч Астрэйка (24 ліпеня 1911, в. Пясочнае — 23 жніўня 1978, Менск) — беларускі савецкі паэт, перакладнік, журналіст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Пясочнае (цяпер у Капыльскім раёне Менскай вобласьці). Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Менскім пэдагагічным тэхнікуме (1930), навучаўся на літаратурным факультэце ў Менскім пэдагагічным інстытуце (1932—1934).
З 1930 року працаваў у газэтах Полацка, Воршы, Горак, Менску (часопісы «Калгаснік Беларусі», «Напагатове», газэта «Літаратура і мастацтва»), выкладаў беларускую мову і літаратуру на рабфаку. У час нямецка-савецкай вайны — адказны сакратар сатырычнай газэты-плякату «Раздавім фашысцкую гадзіну». У 1942 і 1943 роках на заданьне Беларускага штаба партызанскага руху выпраўляўся на акупаваную немцамі тэрыторыю Беларусі.
У 1946—1948 — старшыня Гарадзенскага аддзяленьня Саюзу пісьменьнікаў Беларускай ССР, у 1948—1953 — адказны сакратар часопісу «Вожык»[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дэбютаваў у 1929 року вершамі. Першы паэтычны зборнік «Слава жыццю» выйшаў у 1940 року. У 1943 друкарня слуцкай падпольнай газэты «Народны мсцівец» выдала складанку вершаў «Слуцкі пояс» (перавыдадзеная ў 1964).
А. Астрэйка перакладаў на беларускую мову творы народаў СССР (А. Пушкіна, Л. Талстога, У. Маякоўскага, А. Пракоф’ева, А. Твардоўскага).
Аўтар тэкстаў шматлікіх папулярных беларускіх песьняў («Ой бацька мой, Нёман», «Песьня пра Заслонава», «Шоўкавыя травы»).
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Зборнікі вершаў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Слава жыццю» (1940)
- «Слуцкі пояс» (1943)
- «Крамлёўскія зоры» (1945)
- «Добры дзень» (1948)
- «Зямля мая» (1952)
- «Песня дружбы» (1956)
- «Бацька мой Нёман» (1961)
- «Сэрца насцеж» (1965)
- «Цвіціце, верасы» (1975)
- «Зямная Случчына» (1977)
- «Ураджай цяпла» (1978)
- «Памяць дарог» (1980)
- «Выбраныя творы» ў 2 тамах (1970, 1981)
Творы для дзяцей
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Елка» (1-е выд. 1949)
- «Прыгоды дзеда Міхеда» (1-е выд. 1956, 6-е выд. 2011)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Імя А. Астрэйкі нададзенае Капыльскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.
- Імем паэта названая вуліца ў Капылі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Анатоль Астрэйка // Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі; нав. рэд. А. Л. Верабей. — Минск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 31—32.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прыходзька, П. На хвалях часу : кніга сардэчнай памяці / П. Прыходзька; рэд. В. М. Стральцова. — Мінск : Беларуская навука, 2005. — 181 с.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Нарадзіліся 24 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
- Памерлі 23 жніўня
- Памерлі ў 1978 годзе
- Памерлі ў Менску
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Савецкія паэты
- Беларускія паэты
- Савецкія журналісты
- Беларускія журналісты
- Савецкія перакладчыкі
- Беларускія перакладчыкі
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Беларускія сатырыкі
- Савецкія дзіцячыя літаратары
- Беларускія дзіцячыя літаратары
- Савецкія паэты-песеньнікі
- Беларускія паэты-песеньнікі
- Сябры Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісьменьнікаў
- Людзі, у гонар якіх названыя вуліцы
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту