Аксамітная кніга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аксамітная кніга — радаслоўная кніга найболей знатных баярскіх і дваранскіх родаў Расеі. Складзеная ў 1687 у сувязі з адменай месьніцтва (1682) і пасьля спыненьня складаньня разрадных кніг. У Аксамітную кнігу ўключаныя: «Гасудараў радасловец» 15551556, які складаецца пераважна з радаслоўных запісаў нашчадкаў Рурыкавічаў і Гедзімінавічаў (царскі, княжыя, баярскія роды), а таксама матэрыялы за другую палову XVI—XVII стагодзьдзяў з радаслоўных роспісаў, пададзеных прадстаўнікамі гэтых родаў у 1682—1687.