Перайсьці да зьместу

Акрон Тальяці

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акрон
Поўная назва АНО «Футбольный клуб „Акрон“»
Заснаваны 2018
Горад Тальяці, Расея
Стадыён Самара Арэна
Умяшчальнасьць: 42 347
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2024—2025 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcakron.ru (рас.)

«Акрон» (па-расейску: Акрон) — расейскі футбольны клюб з гораду Тальяці. Заснаваны ў 2018 годзе і дэбютаваў у Прэм’ер-лізе ў сэзоне 2024—2025 гадоў.

У 2015 годзе Павал Марозаў, які быў дырэктарам і бэнэфіцыярам прамыслова-мэталюргічнай кампаніі «Акрон Холдынг», стварыў футбольны клюб «Акрон»[2]. У 2018 годзе каманда пачала выступаць у першынстве Расеі сярод аматараў у зоне Прыволжа, дзе ў першым сэзоне фінішавала на 3-м радку. У наступным годзе «Акрон» згуляў у Кубку Расеі, дзе даколчыў да 1/32 фіналу, саступіўшы «Мардовіі» ў сэрыі пасьляматчавых пэнальці. Галоўным трэнэрам каманды ў час зь лютага 2019 па кастрычнік 2020 году быў Дзьмітры Емяльянаў. Паводле вынікаў сэзону 2020—2021 гадоў каманда спынілася на 17-м месцы ў ФНЛ, але тальяцінцы захавалі прапіску ў другім дывізіёне дзякуючы «Тамбову», які ня стаў праходзіць ліцэнзаваньне[3].

У сьнежні 2021 году галоўным трэнэрам «Акрона» быў прызначаны гішпанскі адсыловец Рамон Трыбульетч[4]. Але 19 студзеня 2022 году стала вядома, што Трыбульетч праз брак неабходнай ліцэнзіі ня зможа ачольваць дружыну, таму быў пераведзены на пасаду тэхнічнага дырэктара, а трэнэрам зноў стаў Емяльянаў[5][6]. Перад пачаткам вясновай часткі першынства першага дывізіёну галоўным трэнэрам быў прызначаны Віталь Паноў[7]. У чэрвені 2022 году «Акрон» увайшоў у структуру кіраваньня Акадэміі футболу імя Юрыя Канаплёва[8]. У верасьні 2022 году, па звальненьні Панова, «Акрон» прызначыў новага трэнэра, кім стаў Яўген Калешын[9]. У Кубку Расеі 2022—2023 гадоў клюб сэнсацыйна дайшоў да фіналу шляху рэгіёнаў, выбіўшы на сваім шляху сталічныя клюбы «Спартак», «Лякаматыў», «Дынама», але прагуляўшы на наступным этапе «Краснадару» толькі па пэнальці[10].

Па заканчэньні заключнага матчу першай часткі сэзону 2023—2024 гадоў у Першай лізе клюбам была абвешчаная пастанова аб спыненьні працоўных дачыненьняў з Калешыным праз рознагалосьсі на шляху разьвіцьця, «Акрон» на той момант займаў трэці радок з адставаньнем у два пункты ад лідэра[11]. Паводле вынікаў сэзону 2023—2024 гадоў «Акрон» заняў 3-е месца і атрымаў права ўзяць удзел у пераходных матчах за права выступаць у Прэм’ер-лізе. 1 чэрвеня 2024 году тальяцінская каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў Прэм’ер-лігу, абгуляўшы паводле сумы двух матчаў «Урал»[12]. З пачаткам выступаў у найвышэйшай лізе «Акрон» ладзіць свае хатнія матчы на стадыёне Самара Арэна[13].

Актуальны на 17 верасьня 2025 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Балівіі Аб Ямар Роча Edit this on Wikidata 2003
5 Сьцяг Сэрбіі ПА Алекса Джурасавіч Edit this on Wikidata 2002
6 Сьцяг Расеі ПА Максім Кузьмін Edit this on Wikidata 1996
7 Сьцяг Армэніі Нап Эдгар Севікян Edit this on Wikidata (ар. Фэрэнцвараш) 2001
8 Сьцяг Расеі ПА Канстанцін Марадзішвілі Edit this on Wikidata 2000
11 Сьцяг Каба-Вэрдэ Нап Жылсан Таварыш Edit this on Wikidata 2001
15 Сьцяг Чарнагорыі ПА Стэфан Лончар Edit this on Wikidata 1996
17 Сьцяг Расеі Нап Салтмурад Бакаеў Edit this on Wikidata 1999
18 Сьцяг Расеі ПА Мікіта Базілеўскі Edit this on Wikidata 2006
19 Сьцяг Расеі Аб Марат Бакоеў Edit this on Wikidata 2001
21 Сьцяг Балівіі Аб Рабэрта Фэрнандэс Edit this on Wikidata 1999
22 Сьцяг Расеі Нап Арцём Дзюба 1988
23 Сьцяг Харватыі ПА Крыстыян Бістравіч Edit this on Wikidata 1998
24 Сьцяг Румыніі Аб Ёнуц Нэдэлчару Edit this on Wikidata 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
26 Сьцяг Партугаліі Аб Жуан Эскавал Edit this on Wikidata 1997
32 Сьцяг Расеі Бр Ігнат Церахоўскі 2006
35 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны ПА Іфэт Джакавац Edit this on Wikidata 1997
69 Сьцяг Расеі Нап Арсень Дмітрыеў Edit this on Wikidata 2007
71 Сьцяг Расеі Нап Дзьмітры Пестракоў Edit this on Wikidata 2006
77 Сьцяг Расеі Аб Канстанцін Савічаў Edit this on Wikidata (капітан) 1994
78 Сьцяг Расеі Бр Аляксандар Васюцін Edit this on Wikidata 1995
80 Сьцяг Расеі ПА Хетаг Хасонаў Edit this on Wikidata 1998
86 Сьцяг Расеі Аб Ільля Агапаў Edit this on Wikidata (ар. ЦСКА) 2001
87 Сьцяг Расеі Нап Мікіта Шаршоў Edit this on Wikidata 2004
88 Сьцяг Расеі Бр Віталь Гудзіеў Edit this on Wikidata 1995
89 Сьцяг Расеі Аб Дзяніс Папянкоў 2006
91 Сьцяг Расеі ПА Максім Болдыраў Edit this on Wikidata 2004
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/akron-togliatti/mitarbeiterhistorie/verein/71985
  2. ^ Алексей Гусев. «Могли бы выиграть крупнее». Как молодой футбольный клуб из Тольятти разгромил «Динамо», «Спартак» и «Локомотив». Lenta.ru.
  3. ^ «Акрон» остается в ФНЛ. 1fnl.ru.
  4. ^ Испанец Рамон Трибульетч назначен главным тренером ФК «Акрон». Коммерсант.
  5. ^ Изменения в тренерском штабе ФК «Акрон». ФК «Акрон».
  6. ^ «Акрон» заявил Дмитрия Емельянова главным тренером. 1fnl.ru.
  7. ^ Виталий Панов — новый главный тренер ФК «Акрон». ФК «Акрон».
  8. ^ ФК «Акрон» вошёл в структуру управления Академии Коноплёва. Volga.News.
  9. ^ Евгений Калешин возглавил «Акрон». Спорт-Экспресс.
  10. ^ «Краснодар» по пенальти победил «Акрон» и сыграет с «Уралом» за место в суперфинале Кубка России. Спорт-Экспресс.
  11. ^ «Акрон» отправил в отставку Калешина из‑за «разногласий в пути развития». Sportbox.ru.
  12. ^ «Акрон» по сумме двух стыковых матчей победил «Урал» и впервые в истории сыграет в РПЛ. Матч-ТВ.
  13. ^ В «Акроне» сообщили, что будут выступать на «Самара Арене» в случае выхода в РПЛ. Матч-ТВ.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць]