Перайсьці да зьместу

Акрам Афіф

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акрам Афіф
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 18 лістапада 1996(1996-11-18)[1][2] (28 гадоў)
Рост 177 см
Вага 65 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Сад[d]
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2016 Ойпэн 26 (8)
2016—2020 Вільярэал 0 (0)
2016—2017 Спортынг Хіхон 9 (0)
2017—2018 Ойпэн 15 (1)
2018—2020 Аль-Сад[d] 48 (44)
2020—4 Аль-Сад[d] 79 (63)
Зборныя
2014—2015 Катар (да 20)[d] 7 (1)
2015—2018 Катар (да 23)[d] 12 (4)
2015—4 Катар 125 (40)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
24 студзеня 2025.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
10 чэрвеня 2025.

Акрам Афіф (па-арабску: أكرم عفيف‎; нар. 18 лістапада 1996 году) — катарскі футбаліст, нападнік клюбу «Аль-Сад» і нацыянальнай зборнай Катару. У пачатку сваёй кар’еры лічыўся адным з самых пэрспэктыўных гульцоў, якія прайшлі праз катарскую падрыхтоўку[3]. У 2019 годзе быў абраны футбалістам году ў Азіі[4]. Акрам Афіф нарадзіўся ў Досе ў сям’і танзанійца емэнскага паходзаньня з племені Яфа і емэнкі.

Футбаліст выхоўваўся ў моладзевых клюбах «Аль-Мархія» і «Аль-Сад». У час падтрыхтоўкі ў акадэміі Эспайр паводле праграмы абмену стажыраваўся ў Гішпаніі, гуляючы ў юнацкіх камандах «Сэвільлі» і «Вільярэалу»[5][6]. У 2013 годзе на адным зь міжнародных спаборніцтваў, выступаючы за юнацкую дружыну «Сэвільлі», Афіф двойчы ўлучыў мяч у браму супернікаў і зарабіў асыстэнцкі пункт. Цікава, што супернікам у тым матчы была каманда акадэміі Эспайр[7].

У студзені 2015 году футбаліст далучыўся да бэльгійскага «Ойпэна»[8]. Нападнік адзначыўся ў сваім дэбютным матчы супраць «Ээндрахта» 19 студзеня. 24 студзеня ў наступным матчы супраць «Мэхэлена» катарац зрабіў адну з галявых перадач сваёй каманды[9]. 18 сакавіка 2016 году ён учыніў дубль у хатнім пераможным матчы супраць «Русэлярэ» (4:0).

8 траўня 2016 году было пацьверджана, што Афіф павярнецца да «Вільярэалу», гэтым разам склаўшы сталую ўгоду. Робячы гэта, Афіф стаў першым катарцам у гісторыі Ля Лігі[10]. 4 жніўня на правах арэнды нападнік перайшоў у склад хіхонскага «Спортынгу», які таксама быў прадстаўніком найвышэйшага дывізіёну[11]. Дэбют спартоўца прыпаў на 21 жніўня 2016 году, калі Афіф зьявіўся на полі ў хатнім пераможным матчы супраць басконскага «Атлетыка» (2:1)[12]. Пасьля дзевяці матчаў лігі нападнік павярнуўся ў «Ойпэн». У студзені 2018 году далучыўся да складу «Аль-Саду», правёўшы вельмі пасьпяховы сэзон.

У верасьні 2015 году нападнік быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Катару, якая на той час была ачоленая Даніелем Карэньнё. 3 верасьня 2015 году Афіф здабыў адзін з галоў сваёй каманды ў кваліфікацыйным матчы да чэмпіянату сьвету 2018 году супраць зборнай Бутану, які скончыўся зь лікам 15:0[13]. За часам розыгрышу Кубка Азіі 2019 году Афіф згуляў ключовую ролю, дзякуючы чаму Катар упершыню ў гісторыі здабыў перамогу ў міжнародным турніры[14].

«Аль-Сад»:

Катар:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]