Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімы (па-расейску: Акмолинский лагерь жён изменников Родины, А.Л.Ж.И.Р.) — неафіцыйная назва 17-га жаночага лягернага спэцыяльнага аддзяленьня Карагандзінскай ППЛ у Акмалінскай вобласьці Казаскай ССР (1938—1953).

Помнік

Найбуйнейшы савецкі жаночы лягер, адзін з трох «астравоў» «Архіпэлягу ГУЛАГ». Назва зьвязаная са складам зьняволеных, значная частка якіх была рэпрэсаваная ў адпаведнасьці з апэратыўным загадам НКУС СССР № 00486 як ЧСЗРы — «чальцы сем’яў здраднікаў Радзімы». Існавала й іншая гутарковая назва лягернага аддзяленьня — «26 кропка», бо лягер разьмяшчаўся ў 26-м пасёлку працапаселішчаў (цяпер сяло Акмола (былое Малінаўка) Акмалінскай вобласьці Казахстану).

26-ы пасёлак пачаў будавацца ў 1932 годзе спэцперасяленцамі («кулакамі») зь Беларусі, у 1933 годзе туды былі высланыя спэцпасяленцы з Крыму, Малдовы і Украіны. У 1936 годзе тут пачалося будаўніцтва дзіцячай калёніі, у 1938 годзе на базе калёніі арганізаваная гэтак званая «26 кропка».

З 29 сьнежня 1939 году афіцыйна ўключаны ў структуру Карлягу як «Акмолінскае аддзяленьне Карагандзінскага папраўча-працоўнага лагера» (да гэтага часу фармальна падпарадкоўваўся непасрэдна ГУЛАГу НКУС СССР).

Вядомыя вязьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Падчас нямецка-савецкай вайны ў лягеры «Алжыр» ўтрымлівалася больш за 8 тысяч жанчын, у тым ліку:

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акмолінскі лягер жонак здраднікаў Радзімысховішча мультымэдыйных матэрыялаў