Перайсьці да зьместу

Айшэ Дзітава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Айшэ Дзітанава
Дата нараджэньня 27 лютага 1918(1918-02-27)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 15 лістапада 2015(2015-11-15)[1] (97 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак акторка
Узнагароды
заслужаны артыст Украіны

Айшэ Дзітанава (па-крымскататарску: Ayşe Dittanova, Айше Диттанова, нар. 27 лютага 1918, Дэрэкой, РСФСР15 лістапада 2015, Нью-Йорк, ЗША) — крымскататарская акторка, ініцыятар адраджэньня Крымскататарскага драматычнага тэатра, Заслужаны артыст Украіны (1993).

Айшэ Дзітанава нарадзілася ў невялікай вёсцы Дэрэкой, блізу Ялты, якое сёньня зьяўляецца адным з раёнаў горада. У 1933 годзе скончыла Сімфэропальскі Тэатральны тэхнікум[2], пасьля чаго пачала працаваць у трупе Крымскага драматычнага тэатра. Адной з самых значных роляў стала праца ў спэктаклі «Бахчысарайскі фантан».

Падчас дэпартацыі крымскіх татараў трапіла ў Таджыкістан, дзе ў 1946 годзе зноў выйшла на прафэсійную тэатральную сцэну. З-за палітыкі СССР Дзітанава, як зрэшты і іншыя акторы крымскататарскага паходжаньня, не магла займацца нацыянальным мастацтвам.

У Крым Айшэ Дзітава вярнулася ў 1988 годзе, адразу ўзяўшыся за працу па аднаўленьні крымскататарскага тэатра, дзе і прапрацавала з 1990 па 1996 год, атрымаўшы за значны ўклад у разьвіцьцё культуры ганаровае званьне «Заслужаны артыст Украіны».

З 1996 года і аж да самай сьмерці пражывала ў Нью-Ёрку, аднак неаднаразова наведвала Крым[2]. У 2014 годзе выступала на ўрачыстай цырымоніі, прысьвечанай 70-годзьдзю дэпартацыі крымскіх татараў, якая адбылася ў штаб-кватэры ААН. Памерла 15 лістапада 2015 году.

  1. New-Yorkta aktrisa Ayşe Dittanova vefat etti (крымскатат.)
  2. 1 2 В Симферополе состоялась творческая встреча с Айше Диттановой (рас.). «Милли-Фирка». Праверана 16 ноября 2015 г. Архіўная копія ад 2020-06-13 г.
  3. Указ прэзідэнта Украіны 578/93 ад 11 декабря 1993 О присвоении почетных званий Украины мастерам сцены Крымско-татарского музыкально-драматического театра, г. Симферополь.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]