Айла Эрдуран
Айла Эрдуран | |
па-турэцку: Ayla Erduran | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 22 верасьня 1934[1][2] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 студзеня 2025[3][4] (90 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | скрыпачка |
Навуковая сфэра | музыка[7] |
Інструмэнты | скрыпка[2] |
Узнагароды | |
А́йла Эрдура́н (па-турэцку: Ayla Erduran; 22 верасьня 1934 году, Стамбул, Турэччына — 7 студзеня 2025, Стамбул) — турэцкая скрыпачка. Выступала зь вядучымі сусьветнымі аркестрамі, як то Лёнданскі філярманічны аркестар, Нямецкі сымфанічны аркестар Бэрліну, Прэзыдэнцкі сымфанічны аркестар і Чэскі філярманічны аркестар. Яна працавала з многімі дырыгентамі, а таксама ладзіла сольныя канцэрты.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучалася майстэрству пад кіраўніцтвам Карла Бэргэра. Свой першы сольны канцэрт выканала, калі ёй было 10 гадоў. Навучалася ў Парыскай міжнароднай кансэрваторыі з 1946 па 1951 гады пад кіраўніцтвам Бэнэдэцьці і Бэнвэнуці. Пасьля заканчэньня канвэрваторыі Айла пераехала ў Злучаныя Штаты Амэрыкі, дзе яна знаходзілася да 1955 году, дзе яна працягвала сваё навучаньне. З 1957 па 1958 год Эрдуран навучалася пад кіраўніцтвам Давіда Ойстраха ў Маскоўскай кансэрваторыі.
Ейная кар’ера ў якасьці выкладчыка скрыпкі пачалася ў 1973 годзе і доўжылася да 1990 году, уключаючы правядзеньне майстар-клясаў у Лязанскай кансэрваторыі. Канцэртную дзейнасьць Эрдуран пачала ў Эўропе з выкананьня скрыпічнага канцэрта Глазунова ў суправаджэньні Варшаўскага філярманічнага аркестра ў Польшчы. У якасьці вучаніцы Давіда Ойстраха Эрдуран была адным з шасьці пераможцаў конкурсу імя Віняўскага ў 1957 годзе, дзе спаборнічалі 120 скрыпачоў. У 1958 годзе выступала на прэм’еры «Канцэрту для скрыпкі» з аркестрам Ульві Джэмаля Эркіна ў Брусэлі.
У 1965 годзе ейнае выкананьне «Канцэрту для скрыпкі» Брамса ў Альбэрт-Голе ў Лёндане трансьлявалася ў прамым этэры на BBC. Пасьля афрыканскага тура з турэцкай піяністкай Вэрдэ Эрман ў 1968 годзе Эрдуран была ўручана прэмія Бэтговэна ў Нідэрляндах у 1970 годзе.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г д World-renowned Turkish violinist Ayla Erduran dies at 90 (анг.)
- ^ а б в г 2025-01-08T10:16:00+00:00 Obituary: Violinist Ayla Erduran (1934-2025) (анг.)
- ^ а б Devlet Sanatçısı Ayla Erduran, İstanbul'da hayatını kaybetti
- ^ а б Ayla Erduran - Classical Music Daily
- ^ Odatv Ayla Erduran'a duygusal veda... Kimler katıldı (тур.) — 2025.
- ^ Sounds of Istanbul Ayla Erduran
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі