Азімжан Аскараў
Азімжан Аскараў | |
![]() | |
Род дзейнасьці | журналіст, праваабаронца |
---|---|
Дата нараджэньня | 17 траўня 1951 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 25 ліпеня 2020[1] (69 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія[1] |
Грамадзянства | Кыргыстан |
Занятак | журналіст, праваабаронца |
Узнагароды | Homo Homini (2011) Міжнародная прэмія свабоды прэсы КАЖ (2012) |
Азімжа́н Аска́раў — кыргіскі палітычны актывіст узбэцкага паходжаньня.
Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2002 року заснаваў праваабарончую групу «Воздух» (бел. Паветра) для маніторынгу стану кыргіскіх турмаў. За час дзейнасьці групы былі ўзбуджаныя некалькі справаў па жорсткім абыходжаньні і катаваньні вязьняў, некалькі афіцэраў міліцыі былі пазбаўленыя пасад[2].
У 2010, падчас этнічных сутычак на поўдні Кыргыстану, займаўся дакумэнтаваньнем забойстваў і падпалаў. Гэтае відэа ён зьмясьціў у міжнародных мэдыях і зьвінаваціў кыргіскіх вайскоўцаў у саўдзеле ў забойствах.
Прысуд[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
15 чэрвеня 2010 року Азімжан Аскараў, як і іншыя ўзбэцкія грамадзкія і рэлігійныя дзеячы, быў затрыманы па абвінавачаньні ў забойстве міліцыянта Мыктыбэка Сулайманава[3], арганізацыі масавых непарадкаў і распальваньні міжэтнічнай варажнечы[4].
15 верасьня 2010 року Аскараў быў прыгавораны да пажыцьцёвага зьняволеньня. Ягоныя адвакаты абвясьцілі, што падчас папярэдняга расьсьледаваньня да яго прымяняліся катаваньні, у доказ чаго ў судзе былі паказаныя сьвежыя сінякі на ягоным целе. 4 лістапада 2010 на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнікі пракуратуры абверглі факты зьбіцьця Аскарава[5]. Апэляцыйныя інстанцыі пакінулі прысуд Аскараву бязь зьменаў.
Міжнародны розгалас[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Міжнародная амністыя, Human Rights Watch[6], Камітэт па абароне журналістаў[7], Front Line Defenders[8], Міжнароднае партнэрства за правы чалавека[4] і Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека[9] асудзілі прысуд Аскараву. «Міжнародная амністыя» таксама прызнала яго вязьнем сумленьня[5].
13 верасьня 2012 року Камітэт па абароне журналістаў прысудзіў Азімжану Аскараву Міжнародную прэмію за свабоду прэсы(en)[10].
Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Kyrgyzstan’s rights activist Azimzhan Askarov dies at 69 — Associated Press, 2020.
- ^ Azimjan Askarov, Winner of the Homo Homini Award - A Profile(анг.). People in Need. Праверана 17 красавіка 2011 2011 г.
- ^ Азимжан Аскаров: В Кыргызстане очень много несправедливо осужденных(рас.) K-News: Новости Кыргызстана, Киргизии. ВСЕ как ЕСТЬ! Праверана 9 кастрычніка 2012 г.
- ^ а б Kyrgyzstan: Appeal to the international community - call for a new, fair review of the case of human rights defender Azimzhan Askarov sentenced to life in Kyrgyzstan(анг.). International Partnership for Human Rights (16 September 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
- ^ а б Kyrgyzstan: Further Information: Prisoner of Conscience on Brink of Death: Azimzhan Askarov(анг.). Amnesty International (12 November 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
- ^ Kyrgyzstan: Ensure Safety, Due Process for Detained Activist(анг.). Human Rights Watch (23 June 2010). Праверана 6 жніўня 2011 г.
- ^ Muzaffar Suleymanov. (11 March 2011) Otunbayeva must put words into action in Askarov case(анг.). Committee to Protect Journalists. Праверана 17 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 18 красавіка 2011 г.
- ^ Kyrgyzstan: Update - Unfair trial and fear of torture of human rights defender Mr Azimjan Askarov(анг.). Front Line (13 верасьня 2010). Праверана 17 красавіка 2011 г.
- ^ Askarov Case(анг.). International Federation for Human Rights (30 сакавіка 2011). Праверана 17 красавіка 2011 г. Архіўная копія ад 1 траўня 2011 г.
- ^ Азимжан Аскаров, отбывающий пожизненное заключение в Кыргызстане, получил Международную премию за свободу прессы(рас.). Международное информационное агентство «Фергана» (13 верасьня 2012). Праверана 9 кастрычніка 2012 г.