Перайсьці да зьместу

Азэрсэл Тэлекам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

40°24′00″ пн. ш. 49°48′35″ у. д.HGЯO

«Азэрсэл Тэлекам»
азэрб. Azercell Telekom
Тып таварыства з абмежаванй адказнасьцю
Дэвіз Будучыня бліжэй да цябе
Заснаваная 19 студзеня 1996 (30 гадоў таму)
Заснавальнікі Міністэрства сувязі Азэрбайджану, «Турксэл»
Уласьнікі Міністэрства сувязі Азэрбайджану (51%), «Азэрбайджанскі міжнародны тэлекам»
Краіна Азэрбайджан
Разьмяшчэньне Баку
Адрас Ясамальскі раён, Маскоўскі праспэкт, дом 61а
Ключавыя фігуры Зарына Зэйналава (галоўная кіраўніца)
Галіна сфэра паслугаў
Паслугі сотавая сувязь, шыракапалоснае Сеціва
Лік супрацоўнікаў 1000 (2025 год)
Матчына кампанія Міністэрства транспарту і сувязі Азэрбайджану

«Азэрсэл Тэлекам» — дзяржаўнае прадпрыемства сотавай сувязі Азэрбайджану, заснаваная ў студзені 1996 году.

На 2025 год ахопліваў сваёй сотавай сеткай каля 60 раёнаў краіны, у тым ліку Баку і Абшэрон, якія займалі 95 % земляў Азэрбайджану, дзе пражывала 98 % насельніцтва краіны. «Азэрсэл» меў звыш 5 млн абанэнтаў, якія на якія прыпадала 48 % рынку[1].

15 сьнежня 1996 году «Азэрсэл» запусьціў сотавую сетку. У 1997 годзе пачалі аказваць паслугі роўмінгу і адчынілі прадстаўніцтва ў Нахічэвані. У 1998 годзе стварылі кругласодневую службу падтрымкі і ўкаранілі перадаплачаныя тэлефанаваньні. У 2000 годзе «Азэрсэл» заснаваў пастаўніка Сеціва «Азэранлайн» і ахапіў сотавай сеткай станцыі Бакінскага мэтрапалітэну. У 2001 годзе лік абанэнтаў перасягнуў 500 000. Таксама ўкаранілі оптавалаконную сетку для перадачы большага абсягу зьвестак. У 2004 годзе стварылі сядзібы продажу, абслугоўваньня і аплаты, якія ў наступным годзе зьявіліся па-за сталіцай. Лік абанэнтаў перавысіў 1 млн чалавек. Таксама ўкаранілі пакетная радыёсувязь агульнага карыстаньня (ПРАК). У 2006 годзе дасягнулі 2 млн абанэнтаў, а ў наступным годзе 3-х млн. У 2007 годзе ўкаранілі код тэлефоннай нумарацыі 051. У 2008 годзе пачалі ўсталёўваць базавыя станцыі сотавай сувязі, якія працавалі на сонечнай энэргіі. У 2009 годзе адчынілі тэлефонную службу падтрымкі ў Гянджы[1].

У 2010 годзе дасягнулі 4-х млн абанэнтаў. У 2011 годзе запусьцілі сотавую сетку 3-га пакаленьня і перайшлі на манатны разьлік замест контурнага. У 2012 годзе прадставілі сетку 4-га пакаленьня. У 2013 годзе запусьцілі адзіную аплатную картку для ўсіх абанэнтаў. У 2017 годзе ўсталявалі станцыі 4-га пакаленьня ў Гянджы, Бардзе, Шамкіры і Ленкарані на аснове стандарту доўгатэрміновага разьвіцьця. У 2018 годзе «Азэрбайджанскі міжнародны тэлекам» набыў долю холдынгу «Фінтур», дзе 58 % паёў належала швэдзкаму прадпрыемству «Тэлія» (Сольна). У 2021 годзе ўвялі код тэлефоннай нумарацыі 010. У 2022 годзе запусьцілі сетку 5-га пакаленьня ў сталіцы і прадставілі магчымасьць ствараць сваю ўласную расцэнку паслугаў[1].

  1. 1 2 3 Аб прадпрыемстве (азэрб.) // ТАА «Азэрсэл Тэлекам», 2025 г. Архіўная копія ад 2025 г. Праверана 21 траўня 2025 г.