Адэльбэрт фон Шаміса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Адэльбэрт фон Шаміса
ням. Adelbert von Chamisso
Chamisso Adelbert von 1781-1838.png
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 30 студзеня 1781
Шампань, Францыя
Памёр 21 жніўня 1838
Бэрлін
Пахаваны
Сужэнец Antonie Piaste[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэзія, проза і прыродазнаўства (батаніка)
Кірунак рамантызм
Мова нямецкая[1]
Подпіс Выява аўтографу
Wikisource-logo.svg Творы ў Вікікрыніцах
http://www.chamisso-gesellschaft.de/

Адэльбэрт фон Шаміса (францускае імя — Люі-Шарль-Адэляід дэ Шамісо дэ Банкур; па-нямецку: Adelbert von Chamisso; па-француску: Louis Charles Adélaïde de Chamissot de Boncourt; 30 студзеня 1781, фамільны замак Банкур у Шампані, Францыя — 21 жніўня 1838, Бэрлін) — нямецкі паэт, пісьменьнік і прыродазнавец; па паходжаньні францускі арыстакрат, сям’я якога ўцякла ў Нямеччыну ад якабінскага тэрору.

У сваёй літаратурнай дзейнасьці Адэльбэрт Шаміса працягваў традыцыі Клемэнса Брэнтана і гайдэльбэрскіх рамантыкаў («Замак Банкур», «Нямецкія народныя казаньні»). Уводзіў у лірыку рэаліі штодзённага жыцьця і побытавыя дробязі («Жабрак і яго сабака», «Малітва ўдавы», «Старая прачка»). Любоўная лірыка Шаміса прадстаўлена цыклем «Каханьне і жыцьцё жанчыны» (1830), пазьней пакладзенага на музыку Робэртам Шуманам. Сапраўдную вядомасьць паэт атрымаў за казачную аповесьць «Дзівосная гісторыя Пэтэра Шлеміля» (ням. Peter Schlemihls wundersame Geschichte, 1814), пасьля якой, пра што напісаў у лісьце сябру, адчуў сябе «сапраўдным нямецкім паэтам»[2].

Беларускія пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паасобныя вершы на беларускую мову пераклалі Аляксей Зарыцкі, Уладзімер Папковіч[3], Лявон Баршчэўскі[4].

  • у кн.: Закаханы вандроўнік: Паэзія нямецкага рамантызму. Мн., 1989.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  2. ^ Святлана Малюковіч. «Блакітную кветку шукаю…»: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. — 1999. — № 2. — С. 37—40.
  3. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
  4. ^ І боль, і прыгажосць…: выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага. — Мінск : Зміцер Колас, 2016. — 452, [1] с. — (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка»; вып. 73).